Хурма ўсходняя (Diospyros kaki) — від шматгадовых дрэў роду хурма сямейства , які паходзіць з Азіі. Культывуецца як пладовая расліна па ўсім свеце, вядома мноства сартоў.

Батанічнае апісанне Дрэва дасягае вышыні да 10 метраў (вядомыя выпадкі дасягненні вышыні 12 м). Вонкава расліна падобна да яблыні.

Лісце чаргавальнае, яйкападобна-даўгаватае, цёмна-зялёнае, знізу бялявае, шырокаланцэтападобнае. Увосень лісце набывае чырвоную афарбоўку.

Кветкі ў пазухах лісця — адзіночныя або некалькі, на кароткіх ножках. Хурма ўсходняя квітнее з мая па чэрвень. Кветкі жаўтлява-белыя могуць быць трох тыпаў: мужчынскія, жаночыя і змешаныя. Расліны, як правіла, аднадомныя з мужчынскімі і жаночымі кветкамі асобна на адным дрэве, але існуюць таксама двудомныя культуры. Апыленне ажыццяўляецца насякомымі. Калі жаночыя кветкі не аплодненыя, яны размнажаюцца шляхам партэнагенеза, а затым даюць плады без насення.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1780 годзе Катэгорыя:Эбенавыя