Чорнае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 27 км на ўсход ад Пастаў і 5 км ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёсак Чорнае і Белае.

Плошча паверхні возера 0,36 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31,5 м, сярэдняя каля 8,5 м. Аб'ём вады ў возеры 2,96 млн. м³. Плошча вадазбору 9,39 км². Даўжыня берагавой лініі 3,83 км. Катлавіна Чорнага возера выцягнутая з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй да 6 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія моцна звілістая. Берагі нізкія, вышынёй 0,2—0,3 м. У паўночна-усходняй і паўднёва-заходняй частках берагі забалочаныя. Найбольшыя глыбіні ў паўночна-заходнім плёсе. Да глыбіні ў 5 метраў дно возера пясчанае, глыбей выслана ілам.

Возера зарастае ўздоўж берагоў і на мелкаводдзі (паласа трыснягу і чароту шырынёй да 120м).

Чорнае возера слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае ручай у раку Чэртка.

Літаратура Курловіч М. М. Чорнае возера //

Спасылкі Чорнае возера

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы