Нукуфетау (на мове тувалу Nukufetau) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча сушы — 3,1 км². Насельніцтва — 597 чал. (2017 г.).
Геаграфія Нукуфетау размешчаны ў 106 км на паўночны захад ад Фунафуці. Ён мае незвычайную прамавугольную форму і складаецца з 32 — 37 каралавых астравоў і рыфу, якія атачаюць шырокую лагуну. У адрозненне ад большасці іншых атолаў і астравоў Тувалу, Нукуфетау мае падыходы да сушы з боку акіяна і праход Тэафуоне ў заходняй частцы, па якому ў лагуну могуць заходзіць вялікія караблі.
Ва ўсходняй частцы атола захаваліся першародная флора і калоніі марскіх птушак.
Гісторыя
Нукуфетау быў населены палінезійцамі ў першай палове 2 тысячагоддзя да н. э. У 1819 г. быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі.
У 1891 г. усталяваны брытанскі пратэктарат.
У гады II сусветнай вайны атол прыцягнуў увагу амерыканскіх ваенных. У 1943 г. яны пабудавалі на ім аэрадром і ўмацавалі праход Тэафуоне. На Нукуфетау хавалі загінулых амерыканскіх лётчыкаў.
У пасляваенны перыяд атол развіваўся як база рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. У 1978 г. Нукуфетау ўвайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.
Інфраструктура Большасць насельніцтва жыве ў вёсцы Сававе на паўднёвым захадзе атола. У 2004 г. мелася 118 сямейных гаспадарак. Галоўныя эканамічныя заняткі — рыбалоўства і гандаль.
На востраве Матулала захаваліся рэшткі амерыканскага ваеннага аэрадрома, які ў нашы дні не выкарыстоўваецца.
У Сававе ёсць пачатковая школа і гасцявы дом з двума нумарамі для турыстаў.
Спасылкі NUKUFETAU, TUVALU Nukufetau tuvaluislands.com
Н Н Н Н