Раўбіцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці.
Створана ў 1982 годзе на рацэ Усяжа з мэтай добраўпарадкавання і арашэння зямель каля населеных пунктаў Раўбічы, Аколіца, Губічы.
Плошча паверхні вадасховішча 0,22 км², даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя каля 1,9 м. Ваганні ўзроўню вады ў вадасховішчы дасягаюць 0,5 м. Аб’ём вады 0,42 млн м³. Вадазбор плошчай 159 км² на паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша. Катлавіна выцягнута ўздоўж даліны ракі Усяжа. У ніжняй частцы Раўбіцкае вадасховішча дамбай аддзелена ад Дубраўскага.
Літаратура — С. 369.
Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:Усяжа (рака)