IBM PCjr (PC junior, IBM 4860) — сямейства персанальных камп’ютараў карпарацыі IBM, першая спроба кампаніі выйсці на рынак хатніх камп’ютараў. У сувязі з некаторымі канструктыўнымі недахопамі, няпоўнай сумяшчальнасцю з IBM PC і памылкамі ў маркетынгавай палітыцы, мадэль не мела камерцыйнага поспеху. Журнал PC World унёс IBM PCjr у «спіс 25 горшых тэхнічных прадуктаў усіх часоў».PC World: The 25 Worst Tech Products of All Time Камп’ютар быў анансаваны 1 лістапада 1983 года, а ў сакавіку 1985 года вытворчасць была спынена.
Тэхнічныя характарыстыкі PCjr вырабляўся ў двух варыянтах: мадэль 4860-004 з 64 КБ АЗП, коштам $669 і 4860-067 з АЗП 128 КБ і дыскаводам 5,25“, коштам $1269. Працэсар: Intel 8088 з тактавай частатой 4,77 МГц. Памяць: АЗП 64-128 КБ на мацярынскай плаце, пашыральнай да 640—736 КБ з дапамогай модуля памяці. ПЗП 24 КБ з BIOS і касетным Бэйсікам. Відэа: Motorola 6845, «CGA Plus». Гэты чып таксама афіцыйна зваўся VGA (Video Gate Array), не варта блытаць з Video Graphics Adapter ці Array. Пад відэапамяць выкарыстоўвалася ад 2 КБ да 96 КБ сістэмнай памяці. Тэкставыя рэжымы: 40×25, 80×25, 16 колераў. Графічныя рэжымы: 320×200×4, 640×200×2, 160×100×16, 160×200×16, 320×200×16, 640×200×4. Гук: музычны сапрацэсар Texas Instruments SN76496; 3 галасы, 16 узроўняў гучнасці, генератар белага шуму. Знешнія запамінальныя прылады: бытавы касетны магнітафон, апцыянальна дыскавод 5,25". Парты уводу-вываду: касетны магнітафон, светлавое пяро, 2 джойстыкі, RGB манітор, кампазітнае відэа, TV, аўдыё, клавіятура, Centronics (апцыянальна), RS232, 2 слоты для картрыджаў. Клавіятура: інфрачырвоная, гумавая, 62 клавішы. Ёсць магчымасць далучэння стандартнай клавіятуры.
Фірма Tandy вырабляла клон PCjr — Tandy 1000. IBM вярнулася на рынак хатніх камп’ютараў у 1990 годзе, з больш паспяховай серыяй IBM PS/1.
Спасылкі PC Junior на old-computers.com Рэклама PC Jr
Катэгорыя:Гісторыя камп’ютарнай тэхнікі Катэгорыя:З’явіліся ў 1983 годзе