Раса́сна (, ) — аграгарадок (былая вёска) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавета.

Геаграфічнае становішча Аграгарадок знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Дуброўна, 109 км ад Віцебска, на правым беразе ракі Дняпро пры ўпадзенні ракі Расасенкі.

Гісторыя Расасна вядома з 16 стагоддзя як уладанне Глябовічаў у Аршанскім павеце ВКЛ. З 1772 года мястэчка Аршанскага, пазней Горацкага паветаў Магілёўскай губерні. У 1897 годзе ў мястэчку 167 двароў, 1023 жыхары. Дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, 2 царквы, яўрэйскі малітвенны дом, багадзельня, млын, 3 кузні, 7 крам, карчма. Праводзіліся кірмашы. З 1919 г. Расасна ў складзе Гомельскай, з 1922 г. Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Расасна — мястэчка, у 1924—1954 гадах цэнтр Расасненскага сельсавета Дубровенскага раёна Аршанскай акругі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года захопнікі спалілі вёску і загубілі 343 яе жыхары.

З 16 ліпеня 1954 года да 12 мая 1959 года вёска ў складзе Баброўскага (Маласавінскага) сельсавета, з 12 мая 1959 года па 16 верасня 1960 года — у складзе Бельскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., з 16 верасня 1960 года — у складзе Маласавінскага сельсавета Дубровенскага раёна, у 1962—1965 гадах Аршанскага раёна.

Транспарт Аграгарадок аўтобуснымі маршрутамі звязаны з раённым цэнтрам Дуброўна. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Асінаўка (за 25 км).

Эканоміка і інфраструктура Аграгарадок з'яўляецца цэнтрам ВСК «Калгас Расасна». Дзейнічаюць ДУА «Расасенская дзіцячы сад-сярэдняя школа Дубровенскага раёна», фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, бібліятэка, аддзяленне сувязі, Дом культуры.

Выдатныя і знакамітыя людзі Маркел Сцяпанавіч Савіцкі (1898—1975) — вучоны ў галіне раслінаводства.

Літаратура

Спасылкі

Библиотеки Республики Беларусь и зарубежных стран Прыдзвінскі край — Выдатныя і знакамітыя людзі — Савіцкі М. С. Афіцыйны сайт Дубровенскага райвыканкама

Катэгорыя:Маласавінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Дубровенскага раёна