Юзаф (Юозас) Булька (; — , ) — рымска-каталіцкі святар, былы пробашч касцёла Святой Ганны ў Мосары Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Біяграфія Юзаф Булька нарадзіўся ў 1925 г. ў Новасвянцянскім раёне ў в. Рыпайчэй у сям’і селяніна-серадняка. Пасля вайны працаваў на віленскай фабрыцы электрычных лічыльнікаў. Пасля таго, як сышоў на пенсію ў канцы 1980-х гадоў, прыняў святарскае пасвячэннеў. Пасля пасвячэння ксёндз з’ехаў у Беларусь і каля 20 гадоў служыў у парафіі ў Мосары Віцебскай дыяцэзіі.Даніла Стрыжак. У выніку скандалу Юзас Булька трапіў у шпіталь // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 2009-04-08
Юзаф Булька стаў шырока вядомы ў Беларусі і за яе межамі як прапагандыст здаровага ладу жыцця. Булька выступіў ініцыятарам стварэння шэрагу аб’ектаў, якія зрабілі Мосар турыстычнай меккайАлесь Дашчынскі. Памёр ксёндз Ёзас Булька // Радыё Свабода, 09.01.2010: антыалкагольны музей, Алея цвярознікаў. Дзякуючы святару многія жыхары Мосара і навакольных вёсак перасталі злоўжываць алкаголемПамёр ксёндз Юозас Булька // Наша Ніва, 9 студзеня 2010. Юзаф Булька шмат чаго зрабіў для добраўпарадкавання Мосара: па яго ініцыятыве ў вёсцы быў створаны Крыжовы шлях, стадыён, страусіная ферма, дэндрапарк, перад касцёлам Св. Ганны ўзведзены помнік Яну Паўлу II.
Памёр 9 студзеня 2010 года. Пахаваны 11 студзеня пры ўваходзе ў Мосарскі касцёл. Жалобныя богаслужэнні ўзначальваў архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтак Ксендз Юозас Булька похоронен в деревне Мосар .
Узнагароды У 2005 годзе Юзаф Булька стаў першым беларускім ксяндзом, узнагароджаным прэміяй «За духоўнае адраджэнне». У 2006 годзе ўказам прэзідэнта Булька быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за ўмацаванне духоўных каштоўнасцей і прапаганды здаровага ладу жыцця.
Абвінавачванне ў супрацы з МДБ У кастрычніку 2008 года пракуратура Літвы выдала ордар на арышт Юзафа Булькі і абвясціла яго ў вышук па абвінавачванні ў генацыдзе. Паводле версіі літоўскіх пракурораў, у пачатку 1950-х гадоў Булька быў агентам-баевіком савецкага МДБ, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.
З канца 1940-х гадоў Юзаф Булька ваяваў супраць савецкіх уладаў у складзе партызанскага атрада.Сямён Печанко. Доўгая дарога агента «Бімбы» // Наша Ніва, 21 лютага 2009
Паводле версіі літоўскіх улад, Булька быў захоплены ў палон Саветамі ў сакавіку 1951 года пасля бою пад Кяўнелішкамі і прымушаны да супрацоўніцтва. У літоўскіх архівах захаваліся сакрэтныя данясенні, паводле якіх з непасрэднай дапамогай гэтага агента на працягу 1951—1953 гг. у выніку спецаперацый былі захоплены і знішчаны каля 45 партызанаў. Як непатрэбныя сведкі, гінулі і мірныя людзі. Супрацоўніцтва было спынена ў 1961 годзе «з-за адсутнасці сувязі з агентам».
Беларускія ўлады адмовіліся выдаць ксяндза Літве. Сам Юзаф Булька адмаўляў абвінавачванні.
Спасылкі Ксёндз Булька — агент МГБ? — у блогу журналіста Андрэя Пачобута
Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва Катэгорыя:Удзельнікі антысавецкіх падпольных рухаў Катэгорыя:Апостальскія адміністратары