Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — каталіцкі храм у г. Вілейка. Пабудаваны ў 1906–1913 гг. з цэглы пры значнай фундацыі мясцовага памешчыка Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) і паводле праекта архітэктара . Архітэктура храма спалучае кампазіцыйныя прынцыпы і дэкаратыўныя формы раманскага і гатычнага стыляў.
Гісторыя
Да сярэдзіны XIX ст. у Вілейцы існавала толькі драўляная капліца, якая згарэла ў пажары 1810 г.
Першы мураваны касцёл у Вілейцы быў заснаваны ў 1862 г. кс. Севярынам Мікутовічам, калі Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Пасля здушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. яшчэ незавершаны будынак касцёла быў перададзены праваслаўнай царкве, у 1874 г. перабудаваны ў псеўдарускім стылі і асвечаны як Георгіеўская царква.
Нягледзячы на тое, што Вілейка заставалася цэнтрам дэканата, вернікі вымушаны былі доўгі час мясціліся ў невялікай капліцы. Толькі пасля царскага маніфесту аб свабодзе сумлення ў 1906 г. пачалося ўзвядзенне новага касцёла ў гонар Узвышэння Святога Крыжа па праекту інжынера Аўгуста Клейна, аўтара праекта касцёла ў Ільі. Фундатарам грошай і ўласнай зямлі для ўзвядзення касцёла, а таксама закладальнікам пры яго будаўніцтве стаў мясцовы памешчык Аляксандр Янавіч Любанскі (1863—1932). Будаўніцтва храма было скончана ў 1913 г.
У 1922-28 гг. касцёл, які пацярпеў ад артабстрэлаў падчас Першай сусветнай вайны, быў адрэстаўраваны.
Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і ператвораны ў склад. Пазней храму быў нададзены статус помніка архітэктуры. Пасля рэстаўрацыі ў ім размясцілася выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча Вольга Коласава: Зала імя Нікадзіма Сілівановіча, нарэшце, зноў знайшла сабе месца // «Рэгіянальная газета», 23 мая 1997 года, №21, стар. 2.
У 1990 г. касцёл перададзены вернікам. Пасля рэстаўрацыі прэзбітэрый быў упрыгожаны неагатычным алтаром, а у левым крыле трансепта ўсталяваны новы бакавы алтар Маці Божай.
У 2005 г. над шатром званіцы на вышыні звыш 50 м усталяваны крыж.
Архітэктура Касцёл з жоўтай цэглы на падмурку з каменных блокаў уяўляе сабой трохнефную базіліку з развітым трансептам і высокай вежай з паўднёвага боку бабінца. Спалучае рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Мае асіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Інтэр'ер упрыгожаны арабескавым арнаментальным роспісам.
Гл. таксама Вілейскі дэканат
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2008. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2000.
Спасылкі
ПЕРШЫ КАМЕНЬ У ПАДМУРАК ВІЛЕЙСКАГА КАСЦЁЛА 110 ГАДОЎ НАЗАД ЗАКЛАЎ ПАН АЛЯКСАНДР ЛЮБАНСКІ
Катэгорыя:Храмы Вілейкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1913 годзе Катэгорыя:Касцёлы Вілейскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:1913 год у Беларусі Катэгорыя:Любанскія