То́га (, ад  — «пакрываю») — верхняя вопратка грамадзян мужчынскага полу ў Старажытным Рыме — кавалак белай шарсцяной тканіны эліпсападобнай формы, якая драпіравалася вакол цела.

Даўжыня тогі па прамым краі магла даходзіць да 6 м і нават больш. Асобам, якія не мелі статусу грамадзян, насіць тогу не дазвалялася.

У старажытны перыяд рымскай гісторыі тогу насілі ўсе: мужчыны, жанчыны і дзеці.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нешытае адзенне Катэгорыя:Адзенне Старажытнага Рыма