Stellarium — свабодны віртуальны планетарый, з адкрытым крынічным кодам, даступным у адпаведнасці з GNU General Public License для платформ Linux, Mac OS X, Microsoft Windows і Android (як Stellarium Mobile). Пачынаючы з версіі 0.10.0 праграма ўжывае тэхналогіі OpenGL і Qt (да версіі 0.10.0 выкарыстоўваліся тэхналогіі OpenGL і SDL), каб ствараць рэалістычнае неба ў рэжыме рэальнага часу. Stellarium дазваляе ўбачыць тое, што можна назіраць праз сярэдні і нават вялікі тэлескоп. Праграма таксама дазваляе назіраць за сонечнымі зацьменнямі і рухамі камет.

Stellarium створаны французскім праграмістам Фабіянам Шэро, які запусціў праект летам 2001 года. Таксама трэба адзначыць распрацоўшчыкаў: Роберт Спірман, Джохэйнсм Гадждозік, Мэцью Гэйтс, Тымаці Ріўз, якія адказныя за мастацкую працу.

Магчымасці праграмы

Нябесная сфера Болей за 120 000 зорак з Hipparcos (усяго болей 600 000 зорак у стандартным каталогу праграмы, 210 мільёнаў зорак з дадатковымі каталогамі) Планеты ўсёй сонечнай сістэмы і іх галоўныя луны. Астэрызмы і мастацкія выявы сузор’яў. Даступны выбар з мноства культур (малюнкаў сузор’яў) неба: сучаснай заходняй, старажытнаегіпецкай, кітайскай, арабскай і шматлікіх іншых. Выявы туманнасцяў (поўны Каталог Месье). Рэалістычны Млечны Шлях. Панарамныя пейзажы, смуга, атмасфера і рэалістычныя закаты, усходы сонца і зацьменні.

Інтэрфейс Стандартная перспектыўная, шырокавугольная (рыбіна вока) і сферычная праекцыя. Магчымасць павелічэння выявы. Кіраванне часам, магчымасць напісання сваіх скрыптоў. Кіраванне тэлескопам.

Візуялізацыя Магчымасць выбару праекцый. Экватарыяльная і азімутальная сеткі. Магчымасць выбару ландшафту ці яго выключэння. Візуялізацыя эфектаў атмасфернай рэфракцыі. Візуялізацыя выбліскаў яркіх гістарычных звышновых зорак. Са змяненнем часу змяняюцца абрысы сузор’яў, што дадае рэалістычнасці.

Пачынаючы з версіі 0.8.0 Stellarium даступны болей чым на 40 мовах (у тым ліку і беларускай).

Абмежаванні і недахопы

Дадзеная праграма нават у апошніх версіях адлюстроўвае ўсе нябесныя аб'екты ў выглядзе сфероідаў (напрыклад такія несферычныя аб'екты, як спадарожнікі Марса. Шэраг падвойных зорак (напрыклад, Сірыус) выглядаюць адзінарнымі. На паверхні планет не адлюстроўваюцца цені ад іх спадарожнікаў і колцаў.

Ужыванне На афіцыйным сайце ўказана, што мадыфікаваны код праграмы ўжываецца для лічбавых праектараў, усталяваных у планетарыях.

Гісторыя выпускаў Версія Дата выпуску Значныя змены 0.6.0 Травень 2004 Першая стабільная версія, апублікаваная на SourceForge.net. 0.6.1 Кастрычнік 2004 Уведзены малюнкі сузор’яў. 0.7.0 Верасень 2005 Уведзена навігацыя мышшу і магчымасць выканання сцэнарыяў. 0.7.1 Люты 2006 Выпраўленне памылак версіі 0.7.0. 0.8.0 Травень 2006 Уведзены межы сузор’яў, шматмоўны інтэрфейс (выкарыстоўваецца gettext і Launchpad), вывад на купалы планетарыяў з улікам скажэння сферычнага люстэрка і выбар хатняй планеты. 0.8.1 Чэрвень 2006 Выпраўленне памылак версіі 0.8.0. Дададзена кіраванне тэлескопамі. 0.8.2 Кастрычнік 2006 Выпраўленне памылак версіі 0.8.1. 0.9.0 Красавік 2007 Зорныя каталогі пашыраны за конт каталогаў Hipparcos, Tycho-2 і NOMAD. Пачаты пераход з SDL на Qt. 0.9.1 Люты 2008 Выпраўленне памылак версіі 0.9.0. 0.10.0 Верасень 2008 Бэта версія з новым графічным інтэрфейсам, але з адключаным рухавіком сцэнарыяў. SDL больш не ўжываецца. 0.10.1 Люты 2009 Уведзены новы рухавік і мова сцэнарыяў, заснаваная на ECMAScript і магчымасць загрузкі зорных каталогаў з графічнага інтэрфейса. 0.10.2 Сакавік 2009 Базуецца на Qt 4.5. 0.10.3 Студзень 2010 Базуецца на Qt 4.6.x. 0.10.4 Люты 2010 Выпраўленне памылак версіі 0.10.3. 0.10.5 Чэрвень 2010 Выпраўленне памылак версіі 0.10.4. 0.10.6 Снежань 2010 Выпраўленне памылак версіі 0.10.5, новыя плагіны. 0.11.0 Ліпень 2011 Мадэляванне рэфракцыі атмасферы. Адноўлены пошукавы інструмент. Плагін акуляраў перапісаны і пашыраны. Новы плагін дадае гістарычныя звышновыя. 0.11.1 Лістапад 2011 Выпраўлена 20 памылак, палепшаны інтэрфейс карыстальніка. 0.11.2 Сакавік 2012 Большасць тэкстаў, якія ўжываюцца ў тыповых плагінах, імёнах пейзажаў, краін, скрыптоў і тлумачэннях цяпер могуць быць перакладзены. Паляпшэнне плагіна акуляра. Паляпшэнне плагіна сатэлітаў. Выпраўленне памылак. 0.11.3 Травень 2012 Дададзена экліптычная сетка, у спіс месцаў дададзены абсерваторыі свету, дададзена магчымасць свабодна абіраць аб'ект інфармацыі для адлюстравання, дададзена тэкстура Плутона. 0.11.4 Жнівень 2012 Новыя плагіны «Экзапланеты» і «Аналіз назіральнасці», атрыманне экватарыяльных і гарызантальных каардынат у скрыптах, магчымасць загрузкі малюнкаў на неба па гарызантальных ці экватарыяльных каардынатах, новае клавіятурнае скарачэнне для назваў зорак, опцыя для уключэння/адключэння тэкстур туманнасцяў, рэжым паказу градусаў і хвілін для ПЗС-матрыц, дададзены спадарожнікі, ужыванне атмасферных эфектаў толькі да целаў з атмасферай. 0.12.0 Студзень 2013 Новы рухавік рэндэрынгу (дазваляе маляваць цені ад спадарожнікаў на паверхнях планет). Новы рухавік клавіятурных скарачэнняў (усе клавіятурныя скарачэнні наладжвальныя). Паляпшэнні скрыптовага рухавіка, інструмента пошуку і візуялізацыі аб'ектаў далёкага космасу. Палепшана дакладнасць візуялізацыі археаастранамічных падзей. 1.0.0

Колер Значэнне Чырвоны Больш не падтрымліваецца Зялёны Выпуск усё яшчэ падтрымліваецца Сіні Будучы выпуск

Гл. таксама Celestia KStars RedShift NASA World Wind AstroSynthesis WorldWide Telescope Google Sky Space Engine

Спасылкі

Афіцыйны сайт Stellarium. Праект Stellarium на SourceForge.net.

Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Haiku Катэгорыя:Свабодныя праграмы для адукацыі Катэгорыя:Віртуальная планетарыі Катэгорыя:FSF/UNESCO Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL Катэгорыя:Пераносныя праграмы