Ража́нка (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Турэйка. Адміністрацыйны цэнтр Ражанкаўскага сельсавета. Месціцца за 7 км на поўдзень ад Шчучына, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка; на аўтамабільнай дарозе Масты — Шчучын.
Назва У 16 ст. фіксавалася кобрыньскае прозвішча РажанковічРевизія Кобринской экономіи, составленная въ 1563 году королевскимъ ревизоромъ Дмитріем Сапегою, съ присовокупленіемъ актовъ браславскаго земскаго суда, относящихся къ Кобринской архимандріи. Вильна, 1876. С. 26.. З падвіленскіх Яшунаў было Ражановіч. Ёсць літоўскае Ražanas, латышскае Ražans.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9BZ-HQ4C-1?i=765&cat=2317996https://pavardes.lki.lt/?pv=ff651c5985f695ff608bc8ca384aee01https://uzvardi.lv/surname/831142
Гісторыя У канцы 14 ст. у крыжацкім «Апісанні літоўскіх дарог» згадваецца як Röszeneke, а таксама як «Кімантава» вёска: Rosseneke Kymanten-dorff, Kymont Rasanen-hoff. Побач згаданыя «Сцегевілаў» Жалудок (Stegewillen-dorff Szoludka) і «Сангайлава» Ліпічна (Lipitschna Sangails-dorf)Die littauischen Wegeberichte // Scriptores Rerum Prussicarum. Zweiter Band. Leipzig, 1863. С. 705, 707, 708..
Кімант — баярын Вітаўтавых часоў, згадваецца ў 1388—1401 гг. Паводле Р. Пятраўскаса, паходзіў з Горадні.Рымвідас Пятраўскас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: склад — структура — улада / Пераклад з літ.: А. Мікус. Смаленск, 2014. С. 248. Горадзенскае прозвішча Кімонт фіксавалася ў ХІХ ст., ёсць літоўскае Kimantas, ад старажытнага двухасноўнага імені Ki-mantashttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-39XW-3?i=815&cat=2325238https://pavardes.lki.lt/?pv=a44e6b580a0c494bbfb8dc6ece39098eZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 111..
Кімантаў унук Пац Доўкшавіч — пачынальнік роду Пацаў. Ражанка была ўладаннем гетманскай галіны роду Пацаў, якія называліся «графамі на Ражанцы» (пачынальнік галіны — Павел Пац), пачынаючы ад XVI ст. Тады Ражанка ўваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства.
У 1599 г. прыгонныя маёнтка Ражанка плацілі вепраўшчыну 3 грошы з валокі — С. 245..
У 1674 г. тут збудавалі касцёл Святых Пятра і Паўла. Міхал Казімір Пац, гетман вялікі і ваявода віленскі, перадаў Ражанку ў заставу Халецкім, якія ў 1685 адмовіліся ад яе на карысць Яна Крыштафа Паца.
Апошні прадстаўнік галіны роду Юзаф Пац пакінуў мястэчка свайму далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу (прадстаўнік старэйшай сенатарскай галіны роду).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ражанка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Гродзенскай губерні.
У 1804 годзе ў мястэчку існавала прыходскае вучылішча. Станам на 1829 год — 19 будынкаў (9 хрысціянскіх і 10 іўдзейскіх).
Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Пацаў. Пад нашчадкамі баярына Кіманта Ражанка была больш чым чатырыста гадоў.
У 1843 годзе Ражанку разам з Лідскім паветам перавялі ў склад Віленскай губерні, у другой пал. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам воласці.
На 1863 год — 52 жылыя дамы. У 1866 годзе існавалі касцёл, царква, сукнавальная фабрыка. На 1885 год — 63 двары, валасная ўправа, 2 вадзяныя млыны, 3 корчмы. У 1907 годзе з адкрыццём чыгункі Ліда — Масты — Ваўкавыск пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ражанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Наваградскім павеце. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (115 дамоў) і фальварак (4 дамы). На 1933 год дзейнічалі касцёл і царква, працавала пошта.
У 1939 годзе Ражанка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці (з 20 верасня 1944 у Гродзенскай вобласці). Статус паселішча панізілі да вёскі.
Станам на 1940 тут было 117 двароў, няпоўная сярэдняя і пачатковая школа, пошта з тэлефонным камутатарам на 10 нумароў, вадзяны млын, хата-чытальня, бальніца; на 1999—795 двароў, на 1 студзеня 2001—796.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1829 год — 89 чал., у тым ліку 54 хрысціяніны і 35 іўдзеяўІна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.; 1861 год — 883 чал.; 1869 год — 432 чал. С. 380.; 1885 год — 604 чал.; 1897 год — 777 чал., у тым ліку 543 іўдзеі XX стагоддзе: 1905 год — 45 чал. у маёнтку Ражанка, 504 чал. у мястэчку Старая Ражанка, 135 чал. у Новай Ражанцы; 1919 год — 744 чал.; 1921 год — 734 чал. у мястэчку Ражанка і 83 чал. у фальварку Ражанка; 1933 год — 734 чал.; 1939 год — 965 чал.; 1940 год — 918 чал.; 1999 год — 2,3 тыс. чал.Уладзімір Мальцаў. Ражанка // С. 83. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 2280 чал.
Інфраструктура У Ражанцы працуюць базавая школа, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці Гаспадарчы двор (XIX ст.) Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (1674, 1827) Каплічка прыдарожная (XIX ст.) Сінагога (цяпер царква БЭМП) Чыгуначная станцыя (1-я пал. XX ст.) Царква ў гонар Раства Хрыстова
Страчаная спадчына
Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVII ст.)
Вядомыя асобы Віталь Міхайлавіч Жук — беларускі лёгкаатлет.
Зноскі
Літаратура
Лаўрэш Леанід. Ражанка // Наша слова.pdf № 24 (76), 14 чэрвеня 2023. // на pawet.net
Спасылкі
Катэгорыя:Ражанкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства