Але́кшыцы. Сустракаецца таксама варыянт Але́кшычы (, ) — аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Бераставічанка. Адміністрацыйны цэнтр Алекшыцкага сельсавета. Знаходзяцца на аўтамабільнай дарозе Гродна — Баранавічы.
Гісторыя Упершыню Алекшыцы згадваюцца ў XVI стагоддзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Алекшыцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце. У пачатку XX стагоддзя тут было 50 будынкаў, школа і царква.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Алекшыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (34 жылыя будынкі) і фальварак (4 будынкі).
У 1939 годзе Алекшыцы ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавета. У другой палове 2000-х гадоў паселішча атрымала афіцыйны статус аграгарадка.
Насельніцтва XX стагоддзе: 1902 год — 368 чал.; 1921 год — 205 чал. у вёсцы Алекшыцы, з іх паводле нацыянальнасці: 185 беларусаў, 13 палякаў і 7 іншых; паводле веры: 192 праваслаўныя, 11 каталікоў, 2 іншых (хрысціяне); 50 чал. у фальварку Алекшыцы, з іх паводле нацыянальнасці: 22 беларусы, 15 палякаў і 12 яўрэяў і 1 іншых; паводле веры: 23 праваслаўныя, 15 каталікоў і 12 іўдзеяўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 5: Województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 32.
Эканоміка У Алекшыцах існуе радовішча торфуБераставіцкі раён // Гродзенскі аблвыканкам. Побытавыя паслугі падае пральня.
Славутасці
Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1865—1871) Алекшыцкі манетна-рэчавы скарб (выяўлены ў 1968 і 2011 гадах) — адзін з найбуйнейшых скарбаў рымскіх манет і срэбных фібул эпохі Вялікага перасялення народаў на тэрыторыі Беларусі.
Страчаная спадчына Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
Вядомыя асобы Ігнацы Якуб Масальскі (1727—1794) — рэлігійны, грамадскі і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, мецэнат. Міхаіл Міхайлавіч Сіцько (нар. 1961) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Алекшыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна