Анатоль Іосіфавіч Валахановіч (, Менск — ) — беларускі гісторык, журналіст, краязнавец.

Біяграфічныя звесткі Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1961). Член Беларускага саюза журналістаў (1975). У 1961—1962 гадах настаўнік гісторыі ў вёсцы Баравое (Дзяржынскі раён), з мая 1962 года адначасова дырэктар школы ў вёсцы Паланевічы (Дзяржынскі раён), з 1964 года дырэктар школы ў вёсцы Ракашычы (Уздзенскі раён), са жніўня 1966 года дырэктар школы ў вёсцы Зенькавічы (Уздзенскі раён).

З верасня 1968 года рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з лютага 1975 года загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР, з мая 1996 па 2002 года старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы.

Памёр 23 лістапада 2016 года. Пахаваны ў вёсцы Паўлаўшчына Дзяржынскага раёна.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць Пісаць і друкавацца пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 годзе. Даследуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытанні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гадоў), займаецца гісторыяй хрысціянства ў Беларусі і інш. Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, часопісах, газетах, кнігах.

Аўтар навуковых і навукова-папулярных кніг: «Дзяржынск: Гісторыка-эканамічны нарыс» (1977), «Дзержинск: Историко-экономический очерк» (1982), буклета «Первая в Белоруссии: К 50-летию организации Койдановской МТС. 1930—1980» (1980), «Дзержинщина: Прошлое и настоящее» (у сааўтарстве з А. М. Кулагіным, 1986), «Кличевщина: Историко-экономический очерк» (у сааўтарстве з І. І. Саўчанкам, 1989), «Партызанскі генерал з Амерыкі (пра начдыва I. Я. Траццяка)» (1995), «Феликс Эдмундович Дзержинский: Краткий очерк жизни и деятельности» (1997), «Споведзь у надзеі застацца жывым: Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча» (у сааўтарстве з У. М. Міхнюком, 1999), «Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі» (2003), адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў кнігі «Кто есть кто в Республике Беларусь» (1999), адзін з аўтараў кнігі «Белоруский государственный университет информатики и радиоэлектроники: История в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук: 40 лет (1964—2004)», Мн. (2004), артыкулаў пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Аркадзя Куляшова, паэта і святара Андрэя Зязюлю (А. А. Астрамовіча) і інш. Нават пасля таго як В. М. Коўтун прызналася ў містыфікацыі асобы Лесі Беларускі, працягвае лічыць Л. Марозаву рэальнай асобай і піша пра яе кнігу. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі населеных пунктаў Беларусі.

Літаратурная творчасць Пісаў аповесці, апавяданні, эсэ, дакументальныя нарысы, казкі.

Выбраная бібліяграфія Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мінск, 1977. Дзержинск. Историко-экономический очерк. Минск, 1982. Дзержинщина: Прошлое и настоящее (разам з А. М. Кулагіным). Минск, 1986. Партызанскі генерал з Амерыкі. Пра начдыва І. Я. Траццяка. Мінск, 1995. Феликс Эдмундович Дзержинский. Краткий очерк жизни и деятельности. Минск, 1997. Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі. Мінск, 2003.

Літаратура Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 613—614.

Спасылкі Анатоль Валахановіч // Сайт Дзяржынскай раённай ЦБС

Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР