Хатля́ны (, ) — аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Хатлянскага сельсавета.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню ўпамінаюцца ў 1568 годзе, цэнтр маёнтка, уласнасць князя П. Збаражскага па Забярэзінскіх. Уваходзілі ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Напісанне старабеларускай мовай: Хотляны, Хотяны С. 240..
У XVII стагоддзі ўласнасць князёў Галоўчынскіх, праз куплю перайшлі да Быхаўцаў. У канцы XVII Хатляны ад Быхаўцаў разам з Таўкачэвічамі і Дудзічамі трымалі ў заставе Заранкі-Гарбоўскія гербу «Корчак» і каля 1748 года ўсе гэтыя землі сталі ўласнасцю Заранкаў праз куплю. Заранкоўна выходзіць замуж за Завішу, як пасаг Хатляны з Таўкачэвічамі пераходзяць апошнім.
3 XVII стагоддзя паселішча значыцца як мястэчка. Паводле юрыдычных актаў 1663 тут існавала карчма. За часамі уніі ў Рэчы Паспалітай тут захоўвалася старажытная праваслаўная парафія.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла, была праваслаўная царква Покрыва Багародзіцы, драўляны панскі дом з службамі, карчма. Завішанка, дачка Заранкоўны, выходзіць за Грабоўскага, такім чынам Хатляны з Таўкачэвічамі пераходзяць да Грабоўскіх герба «Сякера».
Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. 17 верасня 1862 года ў сяле адбылося хваляванне, выкліканае дзеяннямі валаснога старасты, задушана вайскоўцамі. У 1864 годзе адкрыта школа граматы, якую ў 1890 годзе наведвалі 14 хлопчыкаў. У 1895 годзе ва ўласным будынку пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа. У 1888 годзе землеўладальнікам у Хатлянах і Таўкачэвічах быў граф рэфарматарскага веравызнання Карл Вільгельмавіч Грабоўскі, агулам меў 13676 дзесяцін зямлі.
Паводле перапісу 1897 года ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, царква, асобны былі маёнтак і старожка. Насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай, дрэваапрацоўчымі, перавознымі, сплаўнымі промысламі.
У 1898 годзе пабудавана новая драўляная царква (згарэла ў 2013 годзе). У 1902 годзе адкрыта другая царкоўна-прыходская школа.
Найноўшы час
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года — у Беларускай ССР. На базе дарэвалюцыйнай была адкрыта працоўная школа 1-й ступені, была хата-чытальня. Маёнтак нацыяналізаваны, на яго аснове быў створаны пасёлак Хатляны (цяпер не існуе).
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Хатлянскага сельсавета Шацкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 4 жніўня 1927 года ва Уздзенскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Дзяржынскага, былі свінарнік, стайня, медыцынскі пункт, 2 грамадскія лазні, 7-гадовая школа, клуб. Працавалі 2 ветракі, з 1931 года кузня. Калгас абслугоўвала Возерская МТС.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1959 годзе пасёлак. З 1 красавіка 1960 года да 23 верасня 1996 года ў складзе Любяцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Пухавіцкім, з 30 ліпеня 1966 года ва Уздзенскім раёне. У 1970 годзе цэнтр саўгаса «Дружба» (з 29 лістапада 1990 года калгас «Дружба»).
У 1990-я гады пабудаваны агракомплекс «Белая Русь» (цяпер — філія агракомплексу «Белая Русь» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў»), вакол якога вырас пасёлак. У 2003 годзе калгас «Дружба» рэарганізаваны ў СВК «Хатляны» (цяпер ААТ «Хатляны»).
Насельніцтва 1800 год — 61 двор, 453 жыхары 1897 год — сяло, 145 двароў, 888 жыхароў; маёнтак, 2 двары, 31 жыхары; старожка, 1 двор, 8 жыхароў 1908 год — сяло, 168 двароў, 1150 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 35 жыхароў 1917 год — сяло, 224 двары, 1252 жыхары, усе беларусы; маёнтак, 1 двор, 13 жыхароў, з іх 8 беларусаў і 5 палякаў 1926 год — сяло, 199 двароў, 1034 жыхары; пасёлак, 23 двары, 133 жыхары 1959 год — 159 жыхароў 1970 год — 160 жыхароў 2000 год — 1166 жыхароў 2009 год — 880 жыхароў 2019 год — 984 жыхары
Інфраструктура На 2013 год былі сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, урачэбная амбулаторыя, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», комплексны прыёмны пункт, 4 магазіны.
Славутасці
Славутасці Курганны могільнік (7 насыпаў) Дзейнічае Хатлянскі краязнаўчы музей (размешчаны ў школе)
Страчаная спадчына
Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1898, згарэла ў студзені 2013 года)
Вядомыя асобы Аляксандр Сямёнавіч Махнач (1918—2006) — беларускі геолаг. Іван Мікалаевіч Салавей (1916—1987) — вучоны ў галіне глебазнаўства.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хатлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Уздзенскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства