Трахо́ма (, ад — шурпаты, няроўны) — хранічнае інфекцыйнае запаленне злучальнай тканкі (кан’юнктывы) вачэй у чалавека. Трахома, таксама вядомая пад назвамі гранулярны кан’юнктывіт, егіпецкая афтальмія і сляпучая трахома — інфекцыйная хвароба, якая выклікаецца бактэрыяй Chlamydia trachomatis. Інфекцыя мае вынікам шурпатасць унутранай паверхні павек. Шурпатасць можа выклікаць боль у вачах, рэпанне знешняй паверхні вачэй ці рагавіцы, а таксама, магчыма, слепату.
Прычына Бактэрыя, якая выклікае хваробу, можа распаўсюджвацца ў выніку непасрэднага ці ўскоснага кантакту з вачыма ці носам хворага. Ускосны кантакт уключае кантакт з адзеннем ці мухамі, якія датыкаліся да вачэй ці носа хворага. Неабходна вялікая колькасць заражэнняў на працягу некалькіх гадоў, перш чым шурпатасць павек настолькі ўзмацніцца, што павекі пачнуць намульваць вока. Хвароба больш распаўсюджаная сярод дзяцей, чым сярод дарослых. Благія санітара-гігіенічныя ўмовы, цесната і недастатковае забеспячэнне чыстай вадой і туалетамі таксама павялічваюць распаўсюджванне хваробы.
Прыкметы: кан’юнктыва чырванее, на ёй утвараюцца шэрыя, мутныя зярняткі (фалікулы), памяншаецца сакрэцыя слёзнай вадкасці, рагавіца парастае сасудамі, утвараюцца рубцы. Ускладненні: зварот павекавых краёў, няправільны рост веек (трыхіяз), запаленне рагавіцы з язвамі, бяльмом; адна з прычын слепаты. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
Папярэджанне і лячэнне Меры, накіраваныя на папярэджанне захворвання, уключаюць паляпшэнне доступу да чыстай вады і зніжэнне колькасці хворых асоб шляхам лячэння антыбіётыкамі. Могуць уключаць адначасовае лячэнне цэлых груп людзей, сярод якіх звычайна распаўсюджана захворванне. Аднаго мыцця для папярэджання хваробы недастаткова, але яно можа эфектыўна дапаўняць іншыя мерапрыемствы. Лячэнне ўключае прыём азітраміцыну ці тэтрацыкліну. Аддаецца перавага азітраміцыну, бо яго можна прымяняць у форме адной дозы. Пасля з’яўлення рубцоў на павеку можа спатрэбіцца хірургічная аперацыя для выпраўлення стану павек і папярэджання слепаты
Эпідэміялогія Прыблізна 80 мільёнаў чалавек у свеце закрануты інфекцыяй у актыўнай форме. У некаторых абласцях інфекцыя можа прысутнічаць у 6090 % дзяцей; найчасцей закранае жанчын, а не мужчын, бо жанчыны бліжэй кантактуюць з дзецьмі. Хвароба ўплыла на зрок 2,2 мільёнаў чалавек, з якіх 1,2 мільёны цалкам сляпыя. Звычайна сустракаецца ў 53 краінах Афрыкі, Азіі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, пад рызыкай 230 мільёнаў чалавек. Штогод хвароба цягне эканамічныя страты памерам у 8 мільярдаў долараў ЗША. Належыць да групы хвароб, вядомых пад назвай занядбаных трапічных хвароб.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні вачэй Катэгорыя:Забытыя хваробы Катэгорыя:Бактэрыяльныя інфекцыі