Ключагорская ГЭС — колішняя малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Обаль (за 32 км ад вытоку) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Захавалася плаціна Ключагорскага вадасховішча.
Будаўніцтва гідраэлектрастанцыі пачалося ў 1949 годзе. Запушчана ў эксплуатацыю 28 чэрвеня 1953 года. Вышыня плаціны складала 7,1 м. Магутнасць электрастанцыі — 350 кілавольт-ампер. Першымі электрычную энергію гідраэлектрастанцыі атрымалі калгасы «Вапняк», імя Дзяржынскага і гарадскі пасёлак Езярышча, у наступныя 4 гады — калгасы імя Карла Маркса, «Новае жыццё», «Віраўлянскі» і гаспадаркі Халамерскага сельсавета.
Літаратура
Спасылкі Інфармацыйны партал HARADOK.INFO
Катэгорыя:Гідраэлектрастанцыі Беларусі Катэгорыя:Электрастанцыі паводле алфавіта Катэгорыя:Электрастанцыі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Гарадоцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе