То́неж (, ) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Тонежскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 9 км на паўднёвы захад ад шашы , за 46 км на захад ад горада Лельчыцы, за 58 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы, за 36 км ад прыстані Тураў на рацэ Прыпяць. У складзе камунальнага сельгаспрадпрыемства «Іванава Слабада».
Тонежскае радовішча бурага вугалю знаходзіцца паміж аграгарадком Тонеж і вёскай Букча. Вугляносная тоўшча аднесена да ніжняга неагену і прымеркавана да Тонежскай дэпрэсіі Прыпяцкага прагіну.
Гісторыя Тонеж вядомы з 1622 года як сяло.
У XVII—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі.
3 20 жніўня 1924 года цэнтр сельсавета.
У студзені 1943 года гітлераўскія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 262 жыхары. Ахвяры нацызму ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе Хатынь.
Насельніцтва 1838 год — 37 двароў, 300 жыхароў. 1886 год — 57 двароў, 400 жыхароў. 1909 год — 177 двароў, каля 1060 жыхароў. 1917 год — 215 двароў, 1269 жыхароў. 1923 год — 1300 жыхароў. 1940 год — 375 двароў, 1350 жыхароў. 1998 год — 394 двары, 904 жыхары. 2000 год — 377 двароў, 800 жыхароў. 2002 год — 362 двароў, 789 жыхароў.
Культура Традыцыйны абрад сустрэчы вясны «Чырачка», які праводзіцца ў апошні дзень Масленіцы жыхарамі вёскі, адметны спецыфічнай абрадавай атрыбутыкай, песенным фальклорам і ўстойлівай пераемнасцю выканання. У 2020 годзе абрад быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Інфраструктура
Лясніцтва, лесапілка, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, філіял Лельчыцкай школы мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аптэка, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя.
Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. У 1944 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Магіла ахвяр фашызму. У 1965 годзе на магіле пастаўлены абеліск. Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.
Страчаная спадчына Царква
Вядомыя асобы Радзіма братоў — вучонага У. П. Дрынеўскага і беларускага харавога дырыжора М. П. Дрынеўскага. Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч (1976—2017) — беларускі ветэрынар і дзяржаўны дзеяч. Якаў Сямёнавіч Райхман (нар. 1926) — беларускі інжынер-будаўнік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Тонеж
Катэгорыя:Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі