thumb|справа|Эмблема ДТСААФ Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) (ад ), Добраахвотнае таварыства садзейнічанню арміі, авіяцыі і флоту — добраахвотнае таварыства, якое ставіць сваёй мэтай дзейнасць па падрыхтоўцы грамадзян да вайсковай службы, падрыхтоўцы спецыялістаў для Узброеных Сіл, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, кадраў масавых тэхнічных прафесій.
Арганізацыямі ДТСААФ штогод рыхтуецца каля 50 тысяч спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, якія маюць ваенна-прыкладнае значэнне (у тым ліку да 40% усіх кіроўцаў у Рэспубліцы Беларусь), да 2 тыс. кіроўцаў для Узброеных Сіл, іншых войскаў і ваенных фарміраванняў.
На базе аэраклубаў ДТСААФ падрыхтоўваюцца курсанты авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Гісторыя 5 красавіка 1922 на тэрыторыі Беларусі быў створаны ВНК (ваенна-навуковы клуб) Мінскага гарнізона, яго кіраўніком стаў народны камісар па ваенных справах БССР Адамовіч І.А. Праз год быў створаны ВНК Заходняга фронту, працу клуба ўзначаліў камандуючы Заходнім фронтам Тухачэўскі М.Н, а таксама ТДПФ (Таварыства сяброў паветранага флоту), кіраўнік – старшыня ЦВК і СНК БССР Чарвякоў А.Г.
Пасля стварэння ДАБРАХІМа (Добраахвотнае таварыства сяброў хімічнай прамысловасці, старшыня Адамовіч І.А.) у 1924, у наступным годзе адбылося аб'яднанне ТДПФ і ДАБРАХІМа ў адно таварыства АВІЯХІМ БССР (Таварыства сяброў авіяцыйнай і хімічнай прамысловасці), якое ўзначаліў той жа І. А. Адамовіч. У 1926 ЦК КП(б)Б зацвердзіла Савет ТСА БССР (Таварыства садзейнічання абароне).
28 лютага 1927 аб'яднаны Пленум Цэнтральнага Савета Авіяхіма БССР і Таварыства садзейнічання абароне (ТСА) прыняў Пастанову аб стварэнні ТСААВІЯХІМА БССР (Саюз таварыстваў сяброў абароны і авіяцыйна-хімічнага будаўніцтва). Гэта дата лічыцца днём утварэння абароннага таварыства Беларусі.
У маі 1948 ТСААВІЯХІМ быў падзелены на тры абаронныя таварыствы: Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі (ДТСАРМ), Добраахвотнае таварыства садзейнічанню авіяцыі (ДТСАВ), Добраахвотнае таварыства садзейнічанню флоту (ДТСФЛОТ); аднак у верасні 1951 ДТСАРМ, ДТСАВ, ДТСФЛОТ былі аб'яднаны ў адзіную арганізацыю – Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ) БССР.
У 1991 ДТСААФ БССР ператвораны са структурнага падраздзялення ДТСААФ СССР у самастойнае грамадскае аб'яднанне Беларускае абароннае спартыўна-тэхнічнае таварыства (БЕЛАСТТ), а ў 2003 БЕЛАСТТ ператворана ў рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» (ДТСААФ).
Дзейнасць У наш час ДТСААФ культывуе каля 20 відаў спорту, пачынаючы ад падводнага, аўтамотаспорту і канчаючы ўсімі відамі авіяцыйнага і ваенна-прыкладнага спорту:
авіямадэльны спорт, аўтамабільны спорт аўтамадэльны спорт верталётны спорт водна-маторны спорт веславанне на ялах матацыклетны спорт парашутны спорт планёрны спорт падводны спорт радыёспорт ракетамадэльны спорт самалётны спорт суднамадэльны спорт кулявая стральба (у рамках ДТСААФ).
Абароннае таварыства штогод праводзіць больш за 80 чэмпіянатаў, першынстваў і рэспубліканскіх спаборніцтваў. За апошнія пяць гадоў спартсмены ДТСААФ удзельнічалі больш за ў 100 чэмпіянатах свету і Еўропы.
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Беларусі