«Аб’яднаныя Масмедыі» — асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы Беларусі. Заснавана ў ліпені 2009 года, калі дзесяць выдаўцоў мясцовых газет стварылі яе. На 2021 год аб’ядноўвае 16 выдаўцоў недзяржаўных друкаваных і інтэрнэт-СМІ, многія з якіх у свой час былі выключаны з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду, з розных рэгіёнаў Беларусі.

Гісторыя 15 ліпеня 2009 года пасведчанне аб рэгістрацыі асацыяцыі атрымаў Уладзімір Янукевіч, кіраўнік выдавецкага дому «Intex-press», які і ўзначаліў новую некамерцыйную арганізацыю ў галіне СМІ.

У 2010 годзе асацыяцыя прыняла ўдзел у выставе «СМІ ў Беларусі» і адтрымала дыплом за подпісам Алега Праляскоўскага. У 2011 годзе РУП «Дом друку» адмовіў асацыяцыі ў стэндзе па «арганізацыйна-тэхнічных прычынах». У 2012 годзе для асацыяцыі выставілі непад’ёмны кошт за стэнд, што вымусіла адказацца ад удзелу ў выставе.

29 сакавіка 2021 года да аб’яднання далучыліся «Сильные Новости» і «Mogilev.Online», што давяло лічбу чальцоў да 16.

У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў ліпені 2021 года прайшлі ператрусы ў рэдакцыях і ў журналістаў выданняў асацыяцыі, частка з якіх была дапытаная і падвергнута арыштамУ рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі. Таксама ў журналістаў была масава канфіскавана тэхніка. Як вынік «Рэгіянальная газета» была вымушана перастаць друкавацца.

Выданні ў межах асацыяцыі Сябры асацыяцыі выдаюць мясцовыя масава-палітычныя выданні з агульным накладам больш за 80.000 асобнікаў. Гэта: «Брестская газета» (Брэст), «Бобруйский курьер» (Бабруйск), «Борисовские новости» (Барысаў), «Вечерний Бобруйск» (Бабруйск), «Вольнае Глыбокае» (Глыбокае), «Газета Слонімская» (Слонім), «Ганцавіцкі час» (Ганцавічы), «Информ-прогулка» (Лунінец), «Інфа-Кур’ер» (Слуцк), «Наша слова» (Ліда), «Першы рэгіён» (Бяроза, Ганцавічы, Драгічын, Івацэвічы, Пінск), «Рэгіянальная газета» (Маладзечна), «Сильные Новости» (Гомель), «УзГорак» (Горацкі, Дрыбінскі і Мсціслаўскі раёны Магілёўскай вобласці), «EX-PRESS.BY» (Барысаў і Жодзіна), «Hrodna.life» (Гродна), «Intex-press» (Баранавічы), «Mogilev.Online» (Магілёў). Былыя чальцы:

«Брестский курьер» (Брэст), «Нясвіжскі час» (Нясвіж)«Нясвіжскі час» больш не выходзіць // Салідарнасць.

Мэта арганізацыі Галоўная мэта — развіццё асяроддзя, спрыяльнага для прыватнага выдавецкага бізнесу. Асацыяцыя дапамагае зносінам і абмену досведам незалежных выдаўцоў; спрыяе развіццю рынку рэгіянальных друкаваных CMI; развівае кадравы патэнцыял рэгіянальных кампаній праз рэалізацыю кансультатыўных і трэнінгавых праграм.

Інтэрнэт-рэсурсы газет «Брестская газета», «Брестский курьер» , «Борисовские новости» , «Вечерний Бобруйск» , «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час» , «Информ-прогулка», «Интекс-пресс» , «Інфа-Кур’ер» , «Рэгіянальная газета» .

Спасылкі Афіцыйная старонка Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» Многія са здзіўленнем даведаліся, што ёсць такія газеты, як «Газета Слонімская» ці «Intex-press» //«Наша Ніва». У выставе «СМІ ў Беларусі» бярэ ўдзел Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднанне масмедыя», відэа // БелаПАН Гаворыць Маладзечна // 34mag

Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе

Катэгорыя:2009 год у Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі