Ку́ру — хвароба, якая сустракаецца амаль выключна ў высакагорных раёнах Новай Гвінеі ў абарыгенаў племені фарэ, упершыню знойдзена ў пачатку XX стагоддзя.
Хвароба была падрабязна апісана ў 1957 годзе аўстралійскім урачом Зігасам і амерыканцам славака-венгерскага паходжання Карлтанам Гайдузекам.
Слова «куру» на мове племені фарэ мае два значэнні - «дрыжыкі» і «сурокі»"Kuru : Article by Paul A Janson". eMedicine. 2009-04-13.. Члены племені фарэ верылі, што хвароба з'яўляецца вынікам суроку чужым шаманам.
Хвароба таксама вядома сярод племені фарэ як "смяючаяся смерць" з-за паталагічных выбухаў смеху людзей, якія пакутуюць на гэту хваробу.
Апісанне Хвароба распаўсюджвалася праз рытуальны канібалізм. З выкараненнем канібалізму куру практычна знікла. Аднак, усё яшчэ з'яўляюцца асобныя выпадкі, таму што інкубацыйны перыяд можа доўжыцца больш за 30 гадоў.
Куру - найбольш тыповы прыклад трансмісіўных прыёнавых захворванняў чалавека - губкападобных энцэфалапатыйWadsworth JD, Joiner S, Linehan JM, et al. (March 2008). "Kuru prions and sporadic Creutzfeldt-Jakob disease prions have equivalent transmission properties in transgenic and wild-type mice". Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. 105 (10): 3885–90. Менавіта пры вывучэнні куру сфармавалася канцэпцыя трансмісіўных спангіяформных энцэфалапатый чалавека.
За адкрыццё інфекцыйнага характару хваробы куру Карлтан Гайдузек быў уганараваны ў 1976 годзе Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне. Грошы прэміі ён ахвяраваў племю фарэ.
Прыёнавую тэорыю развіцця губчатай энцэфалапатыі распрацаваў іншы амерыканскі вучоны Стэнлі Прузінер (), за што таксама быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй па фізіялогіі і медыцыне ў 1997 годзе.
Імунітэт У 2009 годзе амерыканскія вучоныя зрабілі нечаканае адкрыццё: некаторыя члены племені фарэ маюць прыроджаны імунітэт да куру дзякуючы новаму палімарфізму гена PRNP, які з'явіўся ў іх у параўнальна нядаўнім часеGen schützte Kannibalen vor Hirnerkrankung 20 ноября 2009 . Вынікі сваіх даследаванняў яны апублікавалі ў «Новаанглійскім медыцынскім часопісе» ().
Катэгорыя:Прыёнавыя хваробы