Інтэрглоса (Intergloso, Interglosa ці Interglossa) — штучная мова, прапанаваная Лансэлотам Хогбэнам (1895—?) у кнізе «Interglossa» у 1943 годзе. Мова мае слоўнік, галоўным чынам запазычаны з грэчаскай мовы, і граматыку з рысамі англійскай, кітайскай і піджына. У 1963 Хогбен прапанаваў штучную мову Essential World English, створаную на аснове бэйсік-інгліш, і пакінуў інтэрглосу. Каля 1981 года Вэндзі Эшбі і Рональд Кларк вярнулі мове жыццё, і пасля ажыццяўлення некаторых змен яна пачала звацца Глоса.
Граматыка
Алфавіт і вымаўленне Інтэрглоса мае лацінскі алфавіт. ae = e; c, ch, q = k; ph = f; rh = r; th = t; x у пачатку слова гучыць як z, у іншых месцах слова мае гук ks; y = i. У пачатку словаў не вымаўляюць першую зычную ў камбінацыях ct-, gn-, mn-, pn-, ps-, pt-, за выключэннем прыстаўкі «pseudo-». Усе словы з некалькі складаў канчаюцца на галосную. Націсковы склад — перадапошні, калі слова канчаецца адной галоснай (bilEta), але трэці з канца, калі слова канчаецца дзвюма галоснымі (nEsia, orientAtio).
Марфалогія Аўтар не ўжывае традыцыйныя назвы (такія як назоўнік, дзеяслоў і г. д.), каб класіфікаваць словы. Ён прапануе зусім іншую наменклатуру: Існуе 11 «псеўданімаў», з якіх толькі 4 рэальна суадносяцца з займеннікамі (mi = я, tu = ты, na = мы, mu = вы). Псеўданім su пачынае пытальныя аперацыі. Існуе 6 пытальных, імператыўных, адмоўных і кампаратыўных слоўцаў. Існуе 396 назоўнікаў, але аўтар лічыць «назоўнікамі» толькі назвы пэўных рэчаў. Назоўнікі не маюць ні склону, ні множнага ліку. Існуе 20 «дзеяслоўчыкаў», г. зн. словаў, якія дзейнічаюць як дзеясловы, дзеепрыметнікі ці абстрактныя назоўнікі, толькі змяняючы пазіцыю ў сказе. Гэтыя словы марфалагічна нязменныя. Існуе 29 артыкляў. Аўтар называе «артыклямі» не толькі самі артыклі, але таксама і лічэбнікі. Існуе 417 узмацняльнікаў, г. зн. словаў, якія функцыяніруюць як прыметнікі, прыназоўнікі, прыслоўі. Лічэбнікі (1-10): mono, bi, tri, tetra, penta, hexa, hepta, octa, nonnea, deca.
Сінтаксіс Парадак словаў у Інтэрглосе фіксаваны: суб’ект, дзеяслоў, аб’ект. Мадіфіцыруючыя словы з’яўляюцца пасля мадыфікаваных, «артыкль» перад імем, прыслоўі перад аб’ектамі, непрамы аб’ект перад прамым. У пытальных і адмоўных канструкцыях парадак слоў не мяняецца.
Прыклады «Ойча наш»: Na parenta in Urani; na dicte volo; tu Nomino gene revero. Plus tu Crati habe accido; plus u Demo acte harmono tu Tendo epi Geo homo in Urani; Na dicte petitio: Tu date plu di Pani a Na; plus Tu acte pardo plu malo Acte de Na; metro Na acte pardo Mu; Su acte malo de Na. Peti Tu non acte dirigo Na a plu malo Offero: Hetero, Tu date libero Na apo Malo. U domi; su pre gene gravito; habe mega palaeo [Дом, які разбурыўся (які раней пацярпеў з-за дзеяння гравітацыі), — вельмі стары (мае вялікую старасць)] Un anthropi; su pre dicte re; non habe bio [Чалавек, аб якім гаварылі (аб якім раней гаварылі справу), памёр (не мае жыцця)] Un anthropi; mi pre vise; non habe bio [Чалавек, якога я бачыў (раней), памёр] Un anthropi; na pre dikte de; non habe bio [Чалавек, аб якім мы гаварылі, памёр] Fe pre dicte a mi mega longo historio [Яна гаварыла (раней) мне (вельмі) доўгую гісторыю] Mi date credito de bibli pan amico-pe de mi [Я прысвячаю гэтую кнігу ўсім маім сябрам] U paleo gyna in horta [Старая (знаходзіцца) ў садзе]
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Першая частка кнігі Л. Хогбэна «Інтэрглоса» Вытрымкі з кнігі Л. Хогбэна «Інтэрглоса»
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Міжнародныя дапаможныя мовы Катэгорыя:З’явіліся ў 1940-я гады