Адро́ў, АдроўкаП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 34. — рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра. На рацэ горад Барань, недзе ў басейне ракі ў XI ст. быў «горад» ОдрскЕрмаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. — С. 35..
Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва Даследчык верхнедняпроўскай гідраніміі Ул. Тапароў высунуў думку пра "другаснае паходжанне" пачатковага галоснага (А-), і ў працяг гэтага параўноўваў, апроч іншага, з прускай воднай назвай DraweВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175..
Апошнюю літоўскі гідраніміст А. Ванагас ставіў у адзін шэраг з назвамі літоўскіх рэк Dravinė, San-drava, Saus-dravas і іншымі з коранем Drav-, а далей паралелі бачыў у стараіндыйскіх draváh «бег», drávati «бяжыць»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 90..
Гэтыя ад індаеўрапейскага *dreu- "бегчы, ступаць", ад якога гідранімічны корань *drowos і ад яго шэраг стараеўрапейскіх гідронімаў тыпу Dravos, DravaJ. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204-206.H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 44-45.. Лексікі ад гэтага кораня, апроч як слядоў у гідронімах, у вядомых на сёння балцкіх мовах не захавалася.
Іншае тлумачэнне адроўскай назвы - без таго каб адкідаць пачатковы галосны - у расійскай даследчыцы назваў Р. Агеевай (1985). Паводле яе, назва Адроў таго ж паходжання, што назва Одра (Одэр), - ад індаеўрапейскага *adu- (*adro-) «цячэнне вады, плынь»Р. А. Агеева. Происхождение имен рек и озер. Москва, 1985. С. 86-87.. Гэты корань раней пастуляваў даследчык стараеўрапейскай гідраніміі Г. Крае (1964), які ад яго тлумачыў і назву нёманскай ОдлыH. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 41..
Паблізу Адрова працякае рэчка Сухадроўка. Згаданы літоўскі гідронім Saus-dravas за першы складнік мае літоўскае sausas - "сухі".
Гідраграфія Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Орша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у пойме каля вёскі Барань Аршанскага раёна наліўная сажалка (плошча 2 га).
Даліна выразная, да вёскі Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сенненскага раёна каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
Асноўныя прытокі Справа: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань, Ключнікава. Злева: Чарнічанка.
На рацэ Магчыма, у XI ст. на рацэ або паблізу яе стаяў «горад» Одрск, згаданы ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха у кантэксце паходу на Полацк.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Рака Адроў
Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Рэкі Талачынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дняпра