Павел Міхайлавіч Траццяко́ў (15 снежня 1832, Масква — 4 снежня 1898, Масква) — расійскі прадпрымальнік, мецэнат, збіральнік твораў рускага выяўленчага мастацтва, заснавальнік Траццякоўскай галерэі.
У 1850-х гадах Павел Траццякоў пачаў збіраць калекцыю рускага мастацтва, якую практычна з самага пачатку планаваў перадаць гораду. Адны з першых карцін, якія ён набыў у 1856 годзе, былі працы «Спакуса» Н. Г. Шыльдэра і «Сутычка з фінляндскімі кантрабандыстамі» (1853) В. Г. Худзякова. Затым калекцыя папоўнілася карцінамі І. П. Трутнева, А. К. Саўрасава, К. А. Трутоўскага, Ф. А. Бруні, Л. Ф. Лагарыа і іншых майстроў.
У 1860-я гады Траццякоў набыў карціны «Прывал арыштантаў» В. І. Якобі, «Апошняя вясна» М. П. Клота, «Бабуліны сны» В. М. Максімава і іншыя. Высока цаніў Павел Міхайлавіч творчасць В. Р. Пярова, якому пісаў у кастрычніку 1860: «Беражыце сябе для службы мастацтву і для Вашых сяброў». У 1860-я гады былі набыты такія працы В. Пярова, як «Сельскі хросны ход на Вялікдзень», «Тройка» і «Дылетант», у далейшым Траццякоў працягвае набываць карціны Пярова, заказвае яму партрэты, актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі пасмяротнай выставы твораў мастака.
Крыніцы
Літаратура
Третьяко́в Павел Михайлович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 302. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Катэгорыя:Мецэнаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Хавальнікі музейных фондаў Расіі Катэгорыя:Траццякоўская галерэя Катэгорыя:Купцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Калекцыянеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Масквы Катэгорыя:Калекцыянеры мастацтва Катэгорыя:Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Заснавальнікі музеяў