Труды́ (, ) — вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Маласітнянскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Трудаўскога сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Геаграфія Знаходзіцца за 57 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 165 кіламетраў ад Віцебска, 14 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Алёшча, каля возера Няклея.

Гісторыя З 1919 года дзейнічаў шклозавод «Труд», які выпускаў 1200 скрынак аконнага шкла, а таксама бутэлькі, слоікі і іншы посуд. На заводзе працавала 425 рабочых. Меў ганчарную, кавальска-слясарную майстэрні, цагельны завод, тарфяную вытворчасць, дрэваапрацоўчы цэх. 20 сакавіка 1931 года завод згарэў і не быў адноўлены. У 1936 годзе быў арганізаваны калгас «Прамень Леніна» ў Арлейскім сельсавеце. З 1939 года цэнтр Арлейскага сельсавета. З 17 лістапада 1943 года, пасля вызвалення часткі Полацкага раёна, у Трудах пачалі дзейнічаць Полацкі выканаўчы камітэт райсавета, партыйны і камсамольскі камітэты. У 1946 годзе вёска налічвала 120 двароў. У верасні 1956 года пачала выдаваць прадукцыю новая хлебапякарня, якая забяспечвала хлебам мясцовасць. 7 чэрвеня 1968 года Арлейскі сельсавет перайменаваны ў ТрудаўскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214)..

Насельніцтва 148 жыхароў, 77 двароў (2002).

Інфраструктура 2 лясніцтвы Сярэдняя школа-сад Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі

Помнікі гісторыі і культуры Вайсковыя могілкі савецкіх воінаў і партызан. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Гарадзішча-1, гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку.

Літаратура  — С. 536.

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Катэгорыя:Маласітнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна