Бірмінгемскі ўніверсітэ́т (, ) — адзін з найбольш буйных і прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі і свету. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада Бірмінгем, Англія. Уваходзіць у склад элітнай групы «Расел», а таксама з’яўляецца галоўным і самым старым сярод «чырвонацагляных універсітэтаў» Вялікабрытаніі.
Колькасць студэнтаў перавышае 30 тысяч чалавек, а плошча галоўнага кампуса 330 га, дзякуючы чаму Бірмінгемскі ўніверсітэт з’яўляецца самай буйной навучальнай установай у цэнтральнай Англіі.
Па стане на 2007 год Бірмінгемскі ўніверсітэт займае 4 радок у рэйтынгу самых запатрабаваных сярод абітурыентаў універсітэтаў Вялікабрытаніі з сярэднім паказчыкам у 9 чалавек на месца, пры тым, што бюджэтных месцаў, як і ва ўсіх ВНУ Вялікабрытаніі, у ім няма. Універсітэт уваходзіць у дзясятку лепшых універсітэтаў Вялікабрытаніі і ў ТОП-60 у свецеUnited Kingdom | Top UniversitiesTHE — QS World University Rankings 2009 — top universities | Top Universities.
Галерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты з чырвонай цэглы Універсітэт Катэгорыя:Універсітэты Англіі