Эрэ́бус () — вулкан у Антарктыдзе, самы паўднёвы актыўны вулкан на ЗямліErebus // Global Volcanism Program, Smithsonian Institution . Вышыня — 3794 м, размешчаны на востраве Роса, дзе знаходзяцца яшчэ тры пагаслыя вулканы.
Пастаянная актыўнасць вулкана назіраецца з 1972 года. Інстытут горнай здабычы і тэхналогіі штата Нью-Мексіка, ЗША арганізаваў тут станцыю назірання за вулканам. У кратары вулкана маецца ўнікальнае лававае возера.
Вулкан Эрэбус адкрыты 28 студзеня 1841 г. англійскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам палярнага даследчыка сэра Джэймса Кларка Роса на караблях «Эрэбус» і «Тэрор». Упершыню падняліся на яго вяршыню і дасягнулі краю дзеючага вулкана шэсць членаў экспедыцыі Эрнэста Шэклтана 10 сакавіка 1908 года (экспедыцыя спрабавала пакарыць Паўднёвы полюс)Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1.
Карабель і вулкан былі названы ў гонар Эрэба, найстаражытнага грэчаскага бога, які нарадзіўся з Хаосу.
Вулкан Эрэбус знаходзіцца на скрыжаванні разломаў зямной кары і з'яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў планеты. З гэтых разломаў перыядычна адбываюцца магутныя выкіды глыбінных газаў, у тым ліку вадароду і метану, якія, дасягаючы стратасферы, знішчаюць азонавы слой. Мінімальная таўшчыня азонавага слоя назіраецца над морам Роса, дзе размешчаны вулкан Эрэбус.
28 лістапада 1979 года ў схіл вулкана ўрэзаўся пасажырскі самалёт DC-10 новазеландскай авіякампаніі Air New Zealand. У выніку катастрофы рэйса NZ 901 загінула 257 чалавек (з іх 200 — новазеландцы).
Літаратура
Спасылкі
A picture from space of the lava lake at the summit of Mount Erebus Erebus glacier tongue A panoramic view from the summit of Mount Erebus Footage of Mount Erebus erupting in 2005
Катэгорыя:Вулканы Антарктыкі