Крамя́ніца (, ) — вёска ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. У складзе Крамяніцкага сельсавета (раней яго цэнтр). Насельніцтва 158 чал. (1997). Знаходзіцца за 12 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Лябяды (лінія Ваўкавыск — Баранавічы), на рацэ Самараўка (Крамяніца).

Назва Жучкевіч звязваў гэтую назву са словам "крэмень".

З іншага боку, у самой Крамяніцы ў канцы 18 ст. засведчанае прозвішча Крэменёўскі. У гэтым жа рэгіёне, але па іншы бок Нёмана, фіксавалася карацейшае Крэмень (з Ішчалны)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQZP-P?i=926&cat=1542834https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-7SRW-7?i=466&cc=4166194&cat=742811.

Таксама, ёсць латышскае Kremenshttps://uzvardi.lv/surname/614578, у старабалцкіх двухасноўных імёнах былі асновы Kre-, Men-А. Мікус. Вітаўты і Вітарты: двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. М., 2005. С. 28, 131..

Гісторыя Упершыню Крамяніца згадваецца ў 2-й палове XV ст. як двор Рачковічаў у Ваўкавыскім павеце. У 1498 годзе вялікі князь Аляксандр пацвердзіў правы на маёнтак кухмістру вялікай княгіні Алены Мікалаю Юндзілавічу (Рачковічу). Юндзілы-Рачковічы валодалі Крамяніцай на працягу XVI—XVIII ст. На карце Т. Макоўскага (1613) паселішча пазначыана як мястэчка. У XVII ст. маёнтак падзяляўся на 2 часткі: уласна Крамяніца і Крамяніца Старая (пазней Крамяніца Горная і Крамяніца Дольная). У 1617 годзе ў Крамяніцы Дольнай кашталян віцебскі Мікалай Вольскі заснаваў мураваны касцёл Святога Юрыя. У 1690 годзе Крамяніцай Дольнай (15 дымоў) валодаў віцебскі стольнік Міхал Юндзіл, у мястэчку Крамяніца было 82 дымы, 2 карчмы, 2 млыны. Станам на 1790 год — млын, карчма, шпіталь для бедных.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крамяніца ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897), была вёска Крамяніца Горная (32 двары, 2 крамы, кузня) і маёнтак Крамяніца Дольная, якімі валодаў граф дэ Жэльві. Пазней усе населеныя пункты зліліся ў адну вёску.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Крамяніца ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

З 1939 года Крамяніца ў БССР, у 1940 годзе стала цэнтрам сельсавета Зэльвенскага раёна. Станам на 1972 год—84 двары, на 1997 год — 73.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 238 чал. XX стагоддзе: 1972 — 297 чал.; 1997 — 158 чал.Валерый Шаблюк. Крамяніца // — С. 247.; 1998 — 158 жыхароў, 75 двароў — С. 448..

Інфраструктура Сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці Капліца могілкавая (XIX ст.) Касцёл Божага Цела і Святога Юрыя (1617—1620) —

Страчаная спадчына Кляштар канонікаў латэранскіх (XVII ст.)

Вядомыя асобы Людміла Мікалаеўна Чумак (1950—2009) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1999), прафесар (2004).

Літаратура

Krzemienica // S. 775.

Спасылкі

Катэгорыя:Крамяніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Зэльвенскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства