Фелікс Х’юберт Д’Эрэль (, , Манрэаль, Квебек — , Парыж, Францыя) — французскі і канадскі мікрабіёлаг. Адкрыў бактэрыяфагі. Дэталёва апісаў бактэрыяфагію. Прапанаваў выкарыстоўваць бактэрыяфагі для лячэння інфекцыйных захворванняў.Keen, E. C. (2012). «Phage Therapy: Concept to Cure». Frontiers in Microbiology
Біяграфія
Раннія гады жыцця Д’Эрэль нарадзіўся ў Манрэалі, Квебеку (Канада) у 1873 годзе ў сям’і французскіх эмігрантаў. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала ў Парыж, дзе Д’Эрэль скончыў сярэднюю школу. Іншай адукацыі ён не атрымаў, і ўсё жыццё займаўся самаадукацыяй. Д’Эрэль быў апантаны вандраваннямі: у 16 гадоў ён аб’ездзіў палову Еўропы на веласіпедзе, а ў 17 гадоў — падарожнічаў па Паўднёвай Амерыцы.
Ва ўзросце 24 гадоў Д’Эрэль з сям’ёй пераехаў у Канаду. Для заробку ён вывучаў працэсы вырабу шнапса з кляновага сіропу, а ў сябе дома зрабіў лабараторыю і займаўся мікрабіялогіяй. Адзін час ён працаваў санітарам у геалагічнай экспедыцыі ў Лабрадор, не маючы ніякай медыцынскай ступені або рэальнага досведу.
Гватэмала і Мексіка Спрабуючы вырашыць фінансавыя праблемы, ён з’ехаў з сям’ёй у Гватэмалу, атрымаўшы пасаду бактэрыёлага пры сталічнай бальніцы. Там, акрамя асноўнай дзейнасці, Д’Эрэль вывучаў пытанне аб атрыманні віскі з бананаў. Гэта дапамагло яму атрымаць новую працу: мексіканскі ўрад запрасіў яго заняцца тэмай «шнапс з агавы».
Мексіканцы паслалі Д’Эрэля ў Парыж назіраць за вырабам станкоў для шнапсавага завода, але ўвесь вольны час ён праводзіў у найбуйнейшым навуковым цэнтры — Інстытуце Пастэра, працуючы валанцёрам, без аплаты. Ён так захапіўся, што кінуў тэхналогію вырабу шнапса з агавы, і ў 1911 годзе перавёз сям’ю з Мексікі ў Парыж.
У гэтым жа годзе ён яшчэ раз з’ездзіў у Мексіку, дзе вылучыў мікраарганізмы з трупаў саранчы, масавая гібель якой ад невядомай хваробы назіралася на паўвостраве Юкатан. Выдзелены арганізм, названы Coccobacillus acridiorum, Д’Эрэль памножыў і выпрабаваў супраць саранчы ў Гватэмале, Аргенціне і Тунісе. Спроба была не вельмі ўдалай, але першай ў гісторыі выкарыстання біялагічнага спосабу барацьбы з шкоднікамі сельскагаспадарчых культур. Гэтая праца ўпершыню прыцягнула ўвагу навуковай супольнасці да Д’Эрэля. У 1912 і 1913 гадах ён зноў спрабаваў выкарыстаць Coccobacillus acridiorum для барацьбы з саранчой ў Аргенціне.
Францыя і бактэрыяфагі Пасля Першай сусветнай вайны Д’Эрэль заняўся тэмай, якая зрабіла яго знакамітым. Вывучаючы бактэрыі, якія выклікаюць дызентэрыю, ён выявіў інфекцыйны агент, які выклікаў іх гібель — лізіс. Д’Эрэлю атрымалася наладзіць яго размнажэнне: бактэрыі, заражаныя ім, гінулі, а колькасць агента павялічвалася. Д’Эрэль прапанаваў для агента назву — «бактэрыяфаг» — пажыральнік бактэрый. Д’Эрэлю належыць таксама ідэя выкарыстоўвання бактэрыяфагаў для лячэння бактэрыяльных захворванняў. У 1919 годзе Д’Эрэль паспяхова вылечыў бактэрыяфагамі першых пацыентаў. У той час яшчэ не было антыбіётыкаў, так што любая спроба знайсці лекі ад бактэрый мела велізарнае значэнне. Пачаўся сапраўдны бум фагавай тэрапіі.
Егіпет і Індыя У 1920 годзе Д’Эрэль ездзіў у Індакітай з мэтай даследаваць халеру і чуму. У гэты час ён усё яшчэ працаваў у Інстытуце Пастэра ў якасці валанцёра. У 1921 годзе яму ўдалося выдаць манаграфію аб бактэрыяфагах. Вядомасць яго расла, і ў 1925 годзе ён, нарэшце, атрымаў званне ганаровага доктара Лейдэнскага ўніверсітэта і медаль Левенгука. Аднак у Лейдэнскім універсітэце яму прапанавалі толькі часовую пазіцыю, і калі тэрмін яе скончыўся, Д’Эрэль з’ехаў змагацца з чумой і халерай ў Егіпет.
У Егіпце Д’Эрэль з поспехам выкарыстаў бактэрыяфагі, якія ён сабраў у заражаных чумой пацукоў падчас наведвання ім у 1920 годзе Індакітая, на заражаных чумой людзях. Грунтуючыся на яго выніках, Вялікабрытанія пачала шырокую кампанію супраць чумы. Затым Д’Эрэль вылучыў і выкарыстаў бактэрыяфагі для лячэння халеры ў Індыі.
ЗША У 1928 годзе Д’Эрэль становіцца прафесарам у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэйвене (ЗША). Тым часам еўрапейскія і амерыканскія фармацэўтычныя кампаніі наладзілі вытворчасць бактэрыяфагаў ў медыцынскіх мэтах і абяцалі ўсім фантастычныя эфекты. Супрацьдзеяючы ім, Д’Эрэль стварыў французскую кампанію, якая вырабляла фагі. Аднак усе кампаніі сутыкнуліся з тэхналагічнымі праблемамі вытворчасці. Акрамя таго, няправільныя дыягназы часта прыводзілі да выкарыстання няправільнага віда бактэрыяфагаў. Усё гэта прывяло да таго, што навуковая супольнасць адвярнулася ад Д’Эрэля. Да таго ж Д’Эрэль меў няпросты характар і нажыў сабе шмат ворагаў.
Савецкі Саюз У гэтай сітуацыі ён прыняў запрашэнне І. В. Сталіна і ў 1934 годзе прыехаў у Савецкі Саюз і пасяліўся ў Тбілісі, у знаёмага яму па Інстытуце Пастэра грузінскага вучонага Г. Р. Эліява. У Тбілісі ён удзельнічаў у стварэнні НДІ бактэрыяфага (пасля НДІ вакцын і сываратак). Д’Эрэль ўжо пачаў будаваць сабе дом у Тбілісі, але ў 1939 годзе Г. Эліява быў рэпрэсаваны, і Д’Эрэль з’язджае ў Францыю, каб выратаваць сям’ю.
Назад у Францыю Тым часам пачаўся век антыбіётыкаў, і фагавая тэрапія на Захадзе была амаль забытая: бактэрыяфагі больш дарагія і складанеыя ў вытворчасці чым, напрыклад, пеніцылін. Толькі ў Савецкім Саюзе, асабліва ў Грузіі вяліся працы па культуры фагаў — аж да нашых дзён.
Д’Эрэль перажыў нямецкую акупацыю ў Францыі і памёр у 1949 годзе ў Парыжы практычна забыты як вучоны. Але імя Д’Эрэля згадана ў адмысловым спісе людзей, каму трэба было б прысудзіць Нобелеўскую прэмію. А цікавасць да фагавай тэрапіі ў апошні час зноў узрастае ў сувязі з праблемай устойлівасці мікраарганізмаў да антыбіётыкаў.
Публікацыі 1946. L’étude d’une maladie: Le Choléra. French. F. Rouge & Cie S. A., Lausanne. 1938. Le Phénomène de la Guérison dans les Maladies Infectieuses. Masson et cie, Paris. 1933. Le Bactériophage et ses Applications Thérapeutiques. Doin, Paris. 1929. Études sur le Choléra. Impr. A. Serafini, Alexandrie. 1926. Le Bactériophage et son Comportement. Masson et Cie, Paris. with G. H. Smith. 1924. Immunity in Natural Infectious Disease. Williams & Wilkins Co., Baltimore. 1923. Les Défenses de l’Organisme. Flammarion, Paris. 1921. Le Bactériophage: Son Rôle dans l’Immunité. Masson et cie, Paris.
Літаратура Summers, William C. (1999). Félix d’Herelle and the Origins of Molecular Biology. Yale University Press. ISBN 0-300-07127-2. Häusler, T. (2006). Viruses vs. Superbugs. includes excerpts from his unpublished autobiography Macmillan. D’herelle (2007). «On an invisible microbe antagonistic toward dysenteric bacilli: brief note by Mr. F. D’Herelle, presented by Mr. Roux. 1917». Research in microbiology 158 (7): 553-4. doi:10.1016/j.resmic.2007.07.005. PMID 17855060. Shrayer David P. (1996). «Felix d’Hérelle in Russia.» Bull Inst Pasteur. 94:91-6. Summers (1991). «On the origins of the science in Arrowsmith: Paul de Kruif, Felix d’Herelle, and phage». Journal of the history of medicine and allied sciences 46 (3): 315-32. doi:10.1093/jhmas/46.3.315. PMID 1918921. Duckworth (1976). «Who discovered bacteriophage?». Bacteriological reviews 40 (4): 793—802. PMC 413985. PMID 795414. Peitzman (1969). «Felix d’Herelle and bacteriophage therapy». Transactions & studies of the College of Physicians of Philadelphia 37 (2): 115-23. PMID 4900376. Lipska (1950). «In memory of Prof. D’Herelle». Medycyna doswiadczalna i mikrobiologia 2 (2): 254-5. PMID 14815355.
Спасылкі Фелікс Д’Эрэль Фонд знаний «Ломоносов»
Катэгорыя:Мікрабіёлагі Канады Катэгорыя:Мікрабіёлагі Францыі Катэгорыя:Генетыкі Катэгорыя:Генетыкі Францыі