Нацыянальны мемарыял Гара Рашмар () знаходзіцца каля горада Кістан у Паўднёвай Дакоце, ЗША. Гара вядомая тым, што ў яе гранітнай горнай пародзе высечаны гіганцкі барэльеф вышынёй 18,6 метраў, які з'яўляецца скульптурнымі партрэтамі чатырох прэзідэнтаў ЗША: Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана, Тэадора Рузвельта і Аўраама Лінкальна.

Гісторыя Да каланізацыі Амерыкі на мове плямёнаў лакота, якія жылі у гэтай мясцовасці, гэта гара звалася «Шэсць прабацькоў» (), але была пераназвана ў 1930 годзе ў гонар Чарльза Рашмара (), амерыканскага бізнесмена — арганізатара экспедыцыі, якая ўпершыню наведала гэты раён у 1885 годзе. Ён жа вылучыў на будаўніцтва скульптур прэзідэнтаў 5000 долараў — найбуйнейшае для ЗША аднаасобнае ахвяраванне на той час.

Працы па стварэнні фігур вяліся з 1927 па 1941 год пад кіраўніцтвам скульптара Гутзана Борглума (). Галава Тэадора Рузвельта знаходзіцца глыбей астатніх прэзідэнтаў, з прычыны таго, што пры выбуху быў адколаты занадта вялікі масіў горнай пароды. Над скульптурнай кампазіцыяй працавала больш за 400 рабочых. З'яўляецца нацыянальным гістарычным помнікам ЗША.

Катэгорыя:Помнікі ЗША Катэгорыя:Паўднёвая Дакота Катэгорыя:Блэк-Хілс Катэгорыя:Джордж Вашынгтон