Зераўшанскі хрыбет — горны хрыбет Гісара-Алая, на поўдзень ад ракі Зераўшан (Узбекістан і Таджыкістан).
Хрыбет працягваецца ў шыротным кірунку на 370 км. Сярэдняя вышыня складае 4110 м, найвышэйшы пункт — гара Чымтарга (5489 м). На паўночным схіле шматлікія папярочныя даліны левых прытокаў Зераўшана, паўднёвы схіл раздзелены слаба. На ўсходзе (да ракі Фандар’я) — высакагорны рэльеф, на захадзе — сярэднягор’е з карставымі формамі рэльефу. На схілах — рэдкалессе (пераважна з арчы), горныя стэпы і альпійскія лугі. Каля 560 ледавікоў агульнай плошчай 270 км².
Гл. таксама Фанскія горы
Літаратура
Катэгорыя:Горы Таджыкістана Катэгорыя:Горы Узбекістана