Сяргей Канцавы (нар. , ) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым гуляў за «Дынама». Не праходзіў у аснову сталічнага клуба, аддаваўся ў арэнды, а ў 2009 перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». Улетку 2010 года стаў іграком «Гомеля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых медалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 года перайшоў у казахстанскі «Табол». У студзені 2013 года вярнуўся ў «Гомель» і зноў стаў капітанам.

У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2015 года. У мінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У сезоне 2014, аднак, страціў месца ў стартавым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстанні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у аснове, а з верасня 2014 года, калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала з’яўляцца ў аснове. У сезоне 2015 зноў страціў месца ў складзе, з’яўляўся на полі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.

У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 года вярнуўся ў мінскае «Дынама», дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2016 года пакінуў «Дынама».

У лютым 2017 года стаў іграком узбекскага клуба «Нефтчы». У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы». Неўзабаве далучыўся да «Гомеля», з якім у ліпені падпісаў кантракт і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года пакінуў «Гомель».

У студзені 2018 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб і неўзабаве стаў іграком «Іслачы», дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.

У студзені 2021 года пакінуў «Іслач». Неўзабаве стаў трэніравацца з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Мінска», з якім у лютым падпісаў кантракт. Быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка на выхадзіў на поле. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.

У лютым 2022 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана», дзе трывала гуляў у стартавым складзе, быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал», дзе таксама замацаваўся ў аснове.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера У снежні 2022 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы».

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2004 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2005, 2006, 2007, 2014, 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2013, 2016 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК РВАР Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Савіт Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Нефтчы Фергана Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі