Арэх (Juglans) — род лістападных дрэў сямейства арэхавых.
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 30 м, з густой, разгалістай кронай і светла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх звіслых каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод — сухая касцянка (арэх).
Арэал
Радзіма — Еўропа, Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная Амерыка.
На Беларусі інтрадукавана 10 відаў і форм. Найбольш вядомыя: , , , , , . Цвітуць у красавіку-чэрвені, рэгулярана пладаносяць. Добра пераносяць гарадскія ўмовы.
Значэнне
Каштоўныя пладовыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя дрэвы.
Катэгорыя:Арэхавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы