Кладзіна лясная (Cladina arbuscula, Cladonia sylvatica) — від лішайнікаў сямейства Кладоніевыя.
Апісанне
Слаявіна кусцістая. Падэцыі тонкацыліндрычныя, моцна разгалінаваныя, утвараюць дзярнінкі 5-12 см вышыні, без каравога пласта, з гладкай або дробнабародаўчатай, матавай паверхняй, светла-шэрага, шаравата-жаўтлявага або жаўтлява-шызага колеру; ў месцах галінавання ўтвараюцца адтуліны, асабліва на галоўных галінках. Канчатковыя галінкі сабраны ў пучкі, заканчэнні іх пафарбаваны ў карычневы колер; стэрыльныя — паніклыя, тыя, што нясуць пладовыя целы — прамастаячыя. Апатэцыі бурыя або буравата-рудыя, утвараюцца на канцах галінак па аднаму або зліўшыся па некалькі, 0,3-1,2 мм у дыяметры. Споры падоўжанаавальныя або верацянопадобныя, 7-13×2-3,5 мкм.
Пашырэнне
Расце на пясчанай (пераважна кіслай) глебе ў хваёвых лясах, на палянах, схілах узгоркаў, ўзлесках.
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна.
Таксанамія
Выдзяляюць некалькі падвідаў і форм:
Cladonia arbuscula f. arbuscula (Wallr.) Flot. (1839). Cladonia arbuscula f. caerulescens (Schade) Grummann (1963). Cladonia arbuscula f. decumbens (Anders) Asahina (1971). Cladonia arbuscula f. subspumosa (Coem.) Grummann (1963). Cladonia arbuscula subsp. arbuscula (Wallr.) Flot. (1845). Cladonia arbuscula subsp. arbuscula (Wallr.) Hale & W. L. Culb. Cladonia arbuscula subsp. beringiana Ahti (1961). Cladonia arbuscula subsp. boliviana (Ahti) Ahti & DePriest (2001). Cladonia arbuscula subsp. imshaugii (Ahti) Ahti & DePriest (2001).
Cladonia arbuscula subsp. mitis (Sandst.) Ruoss (1987), (= Cladonia mitis). Cladonia arbuscula subsp. pachyderma (Ahti) Ahti & DePriest (2001). Cladonia arbuscula subsp. squarrosa (Wallr.) Ruoss (1987). Cladonia arbuscula subsp. stictica Ruoss (1989), (= Cladonia mitis). Cladonia arbuscula var. arbuscula (Wallr.) Flot. (1839). Cladonia arbuscula var. mitis (Sandst.) Sipman, (= Cladonia mitis).
Выкарыстанне
Утрымлівае уснінавую, фумарпротацэтраравую і ўрсолавую кіслоты. Валодае ярка выяўленымі антымікробнымі ўласцівасцямі.
Зноскі
Літаратура
Кабзар Н. Кладзіна // Кабзар Н. Кладзіна //
Катэгорыя:Кладонія