Канстанцін Міхайлавіч Зубовіч (, вёска Папоўцы, Вілейскі раён, Мінская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Да прызыву ў армію займаўся сельскай гаспадаркай. У Вялікую Айчынную вайну з лістапада 1944 года на фронце. У снежні 1944 года войскі 2-га Украінскага фронту фарсіравалі раку Дунай на тэрыторыі Венгрыі. Гвардыі радавы К. М. Зубовіч у ліку першых дасягнуў правага берага ракі, гранатамі знішчыў кулямётны разлік праціўніка, агнём з захопленага кулямёта дапамог авалодаць плацдармам і адбіць пяць варожых контратак. Загінуў у баі 28 снежня 1944 года. Пахаваны ў Будапешце.
Памяць Яго імем названы вуліцы ў г. Вілейка, у в. Нарач; у в. Папоўцы на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вілейскім раёне Катэгорыя:Зняволеныя Вілейскай турмы Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны