__NOTOC__
4 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
638: Візантыйскі імператар Іраклій I робіць свайго сына Іраклія II суправіцелем. 774: Пасля дзевяцімесячнай аблогі Павіі франкам удалося захапіць горад. 1039: Генрых III Чорны стаў каралём Германіі. 1133: Папа Рымскі Інакенцій II каранаваў Лотара II як імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. 1664: Новы Амстэрдам перайменаваны ў Нью-Ёрк. 1790: Ля вострава Котлін падчас руска-шведскай вайны 1788—1790 адбылася Краснагорская марская бітва — адбіта спроба шведаў атакаваць Кранштат і Санкт-Пецярбург. 1783: У Францыі прайшла першая дэманстрацыя паветранага шара братоў Мангальф’е (шар з палатна і паперы праляцеў больш за 1,6 км). 1810: На правам беразе Бярэзіны пачалося будаўніцтва Бабруйскай крэпасці пад кіраўніцтвам Тэадора Нарбута. 1918: Апублікавана «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. 1926: Ігнацы Масціцкі абраны прэзідэнтам Польшчы. 1939: Прыняты Асноўны статут Каралеўства Албанія пад пратэктаратам Італіі. 1962: На экраны выйшаў першы нумар сатырычнага кіначасопіса «Фіціль». 1989: Задушаны пратэсты на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне. 1989: У Польшчы адбыліся першыя часткова дэмакратычныя парламенцкія выбары, у іх удзельнічалі і беларускія кандыдаты (Сакрат Яновіч, Яўген Мірановіч). 1989: Здарылася чыгуначная катастрофа пад Уфой — найбуйнейшая ў гісторыі СССР.
Нарадзіліся
1738: Георг III, кароль брытанскі 1739: Іаган Бекман, нямецкі вучоны 1828: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору (пам. 22.2.1898) 1867: Карл Густаў Эміль Манергейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч 1871: Луі Сутэр, швейцарскі мастак 1877: Генрых Ота Віланд, нямецкі хімік-арганік 1897: Юлій Іргер, беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (пам. у 1941). 1907: Васіль Зубец, вучоны ў галіне меліярацыі, доктар тэхнічных навук (пам. у 1991). 1916: Роберт Ферчгат, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1942: Ілона Берэш, венгерская актрыса 1960: Андрэй Грынкевіч, беларускі дыпламат 1971: Жазеф Кабіла, 4-ы прэзідэнт ДРК 1971: Ноа Уайлі, амерыканскі акцёр 1971: Карл Марцін Сініярв, эстонскі паэт 1972: Віктар Слінко, беларускі паэт 1975: Анджэліна Джалі, амерыканская актрыса 1988: Станіслаў Драгун, беларускі футбаліст
Памерлі
1135: Хуэй-цзун, кітайскі імператар, мастак 1206: Адэль Шампанская, каралева Францыі 1737: Франсуа Лемуан, французскі мастак 1809: Мікалай Абрахам Абільгор, дацкі мастак 1830: Антоніа Хасэ дэ Сукрэ, вялікі маршал Перу 1858: Джэймс Пінкні Хендэрсан, 1-ы губернатар Тэхаса 1872: Станіслаў Манюшка, беларуска-польскі кампазітар (нар. 5.5.1819) 1876: Абдул-Азіз, 32-і султан Асманскай імперыі 1941: Вільгельм II, імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918; нар. 27.1.1859) 1952: Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч (нар. 4.4.1891) 1957: Адольф Дзітрых, швейцарскі мастак 1986: Канстанцыя Буйло, беларуская паэтэса (нар. 14.1.1893) 1994: Масіма Троізі, італьянскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр 2004: Ніна Манфрэдзі, італьянскі акцёр, рэжысёр 2005: Джанкарла дэ Карла, італьянскі архітэктар 2010: Ірына Віктараўна Магучая, беларуская мастачка 2011: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат 2013: Юрый Бушлякоў, беларускі мовазнавец 2021: Фрыдэрыка Майрокер, аўстрыйская паэтэса, драматург
Святкуюць Тонга: Дзень незалежнасці Інгушэція, Расія: Дзень Рэспублікі Эстонія: Дзень сцяга ЗША: Дзень сям’і
604