Мікалай Францішак Агінскі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Ваўкавыскі земскі маршалак з 1676, адначасова вялікі мечнік літоўскі ў 1687—1695, падскарбі надворны літоўскі ў 1695—1711, кашталян троцкі з 1711; староста радашковіцкі з 1693.

У 1686 падпісаў мірны дагавор з Расіяй.

Сям’я Паходзіў з роду Агінскіх, сын Яна Агінскага і яго першай жонкі Ганны Сямашкі.

Жанаты з Францішкай Копаць, меў дзяцей Людвіка Караля (1680—1719), смаленскага біскупа; Ежы Казіміра (? — каля 1715), старосту радашковіцкага; Антонія (каля 1684 — да 1730), старосту радашковіцкага, потым езуіта; Ружу (? — 1724), жонку плоцкага кашталяна Станіслава Баніфацыя Красінскага; Францішку (? — 1750), жонку віленскага кашталяна Міхала Юзафа Масальскага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Мікалай Францішак Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія ваўкавыскія Катэгорыя:Старосты радашковіцкія