Зябер звычайны (Galeopsis tetrahit) — аднагадовая травяністая расліна, від роду сямейства . Тыпавы від роду.

Расце па палях, агародах, пустках, на сыраватай глебе. Меданос.

Апісанне Сцябло прамое, да 50 см вышынёй, моцна галінастае, пакрытае жорсткімі валасінкамі. Лісце даўгавата-яйкападобнае, завостранае, густое, з пільчастым краем. Кветкі ліловыя, каля 1,5 см даўжынёй. Чашачка з пяццю зубцамі, калючая. Ніжняя губа вянца пакрыта плямамі.

Квітнее ў ліпені — жніўні.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Сорные растения. Galeopsis tetrahit L. — Пикульник обыкновенный, жабрей // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные расте ния

Катэгорыя:Ясноткавыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле