Зязю́лін лён, Лугавы́ лён, Палітрыхум (Polytrichum) — род брыевых імхоў сямейства палітрыхавых. Каля 100 відаў.

Апісанне

Двухдомныя, радзей аднадомныя, шматгадовыя часцей буйныя і цвёрдыя лістасцябловыя расліны, утвараюць рыхлыя дзярнінкі зялёнага, цёмна-, шыза-, жоўта-зялёнага, бураватага колеру. Сцябло вышынёй да 50 см, прамастойнае. Лісце цвёрдае, з доўгай плеўкавай похвай, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, з суцэльным ці зубчастым краем, з завостранай верхавінкай. Каробачка са спорамі прызматычная да кубічнай на ножцы. Вечка з дзюбкай. Каўпачок з густымі і тонкімі валаскамі, якія нагадваюць ільняную пражу (адсюль назва), лёгка ападае.

Арэал і экалогія

Пашыраны пераважна ў халодных і ўмераных абласцях зямнога шара. На Беларусі 8 відаў:

Расце ў лясах, на балотах, сырых лугах і інш.

Значэнне

Торфаўтваральнік.

Літаратура

Спасылкі

Polytrichum // The Plant List Polytrichum // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Палітрыхавыя