Я́каў Бары́савіч Зяльдо́віч (,  — , Масква) — савецкі фізік і фізіка-хімік. Акадэмік АН СССР (1958). Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і адваката Барыса Навумавіча Зяльдовіча і Ганны Паўлаўны Ківеліёвіч. Вучыўся экстэрнам на фізіка-матэматычным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і фізіка-механічным факультэце Ленінградскага політэхнічнага інстытута, у аспірантуры Інстытута хімічнай фізікі АН СССР у Ленінградзе (1934), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1936), доктар фізіка-матэматычных навук (1939).

Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы (29 жніўня 1949) і вадароднай бомбы (1953) у СССР.

Найбольш вядомыя працы Якава Барысавіча па дэтанацыі, апісанню працэсаў гарэння, ядзернай фізіцы, астрафізіцы, гравітацыі. У 1939—1941 гадах Я. Б. Зяльдовіч і Ю. Б. Харытон упершыню ажыццявілі разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрану.

У 1955 годзе падпісаў «Ліст трохсот».

Зяльдовіч і Солпітэр у 1964 годзе першымі (незалежна адзін ад аднаго) выказалі здагадку (цяпер яна стала агульнапрынятаю), што крыніцамі энергіі квазараў служаць акрэцыйныя дыскі вакол масіўных чорных дзір.

У працах Зяльдовіча па касмалогіі асноўнае месца займала праблема ўтварэння буйнамасштабнай структуры Сусвету. Вучоны даследаваў пачатковыя стадыі пашырэння Сусвету. Разам з супрацоўнікамі пабудаваў тэорыю ўзаемадзеяння гарачай плазмы пашыраемага Сусвету і выпраменьвання, стварыў тэорыю росту ўзмучэнняў у «гарачым» Сусвеце ў ходзе касмалагічную пашырэння, разгледзеў некаторыя пытанні, звязаныя з узнікненнем галактык у выніку гравітацыйнай няўстойлівасці гэтых узмучэнняў, паказаў, што ўзнікаюць утварэнні высокай шчыльнасці, якія з’яўляюцца, верагодна, протаскопішчамі галактык, маюць плоскую форму.

Гл. таксама Эфект Сюняева — Зяльдовіча

Літаратура Зяльдовіч Якаў Барысавіч // С. 128.

Спасылкі

Зельдович, Яков Борисович // Энцыклапедыя Кругасвет Зяльдовіч Якаў Барысавіч на сайце часопіса «Успехи физических наук» (фотаздымкі, публікацыі)

Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Тройчы Героі Сацыялістычнай Працы