Зяно́вец (Cytisus) — род кветкавых раслін сямейства .
Біялагічнае апісанне Лістападныя, зрэдку вечназялёныя кусты і кусцікі з прамастойнымі апушанымі парасткамі вышынёй да 3 м. Лісце чаргаванае, складанае (трайчастае), зрэдку простае, апушанае, на чаранках. Кветкі матыльковага тыпу, жаўтавата-белыя, зрэдку пурпуровыя ці ружаватыя, у пазухах лісця. Плод — струк.
Арэал і экалогія Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы (пераважна ў Міжземнамор’і), у Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Палесся часцей трапляецца У некаторых класіфікацыях адносяць да іншага роду , у заходняй — . Растуць у хваёвых лясах, на ўзлесках, пясчаных месцах.
Гаспадарчае значэнне Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Існуюць ядавітыя віды.
Віды Род налічвае каля 40 відаў (73Cytisus // The Plant List віды). Сярод іх:
Літаратура — С. 133.
Спасылкі
Cytisus // The Plant List Ракитник // Биологический энциклопедический словарь. / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986. Род Ракитник (или Ракитничек) — Chamaecytisus Link // Экологический центр «Экосистема»™
Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі