Вільгельм Людвіг Іагансен (; — ) — дацкі біёлаг, прафесар Інстытута фізіялогіі раслін Капенгагенскага ўніверсітэта, член шведскай Акадэміі навук.

Вопытамі над ячменем і фасоляй даказваў неэфектыўнасць адбору ў самаапыляльных раслін, стварыў на гэтай аснове закон «аб чыстых лініях» і абвяргаў законы Ф. Гальтана (1889, 1897) аб частковай спадчыне набытых прыкмет. У 1909 годзе ў рабоце «Элементы дакладнага вучэння спадчыннасці» ўвёў тэрміны: «ген», «генатып» і «фенатып».

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Катэгорыя:Постаці дацкай генетыкі Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта