Тэадор Дэнгаф (? — 1684) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Падстолі (1655—1656) і крайчы вялікі літоўскі (1656—1658), падскарбі надворны літоўскі (1658—1661), падкаморы каронны (з 1661).

Сям’я Прадстаўнік шляхецкага роду Дэнгафаў герба ўласнага «Дзік», сын Генрыка, каралеўскага сакратара і старосты дынабургскага.

У шлюбе з Кацярынай Францішкай фон Бесэн меў дзяцей: Яна Казіміра (1649—1697), кардынала; Генрыка, старосту ўжэндаўскага; Францішка Тэадора, старосту вісліцкага; Альжбету, жонку Станіслава Геракліюша Любамірскага; Уршулю, жонку Марціна Казіміра Концкага.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Дэнгафаў

Тэадор, падкаморы каронны Катэгорыя:Падкаморыя надворныя каронныя Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія