Герберт Чарлз Браўн (; ,  — ) — амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1979 годзе.

Біяграфія Скончыў Чыкагскі ўніверсітэт у 1936 годзе, дзе і працаваў. З 1943 года прафесар у розных універсітэтах ЗША.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па хіміі бору.

Адкрыў рэакцыю гідрабарыравання ненасычаных вуглевадародаў (1959). Распрацаваў колькасныя метады вывучэння стэрычнага напружання малекул.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1957).

Літаратура

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Хімікі ЗША Катэгорыя:Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Прыстлі Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША