Ігнітрон (ад  — агонь і электрон) — аднаанодная іонная прылада з ртутным катодам і кіраваным дугавым разрадам. Ужываецца як ртутны электрычны вентыль у магутных выпрамляльных прыладах, электрапрыводах, электразварачных прыладах, цягавых і выпрамляльных падстанцыях і г.д. з сярэдняй сілай току ў сотні ампер і выпрамленым напружаннем да 5 кВ.

Для ігнітрона ўласцівы нязначнае падзенне напружання (15—20 В) і высокі ККДз (98—99 %).

Гісторыя стварэння Упершыню ртутны выпрамляльнік сканструяваны савецкім навукоўцам-вынаходнікам В. П. Валагдзіным (1881—1953). Працы па яго стварэнні былі пачаты яшчэ да Першай сусветнай вайны і завершаны паспяховымі выпрабаваннямі ў 1922 г. Першыя ігнітроны Валагдзіна мелі магутнасць да 10 кВт пры напружанні выпрамленага току больш за 3,5 кВ. Яны былі надзейныя ў працы і сталі шырока прымяняцца ва ўстаноўках на магутных радыётэлефонных і радыётэлеграфных станцыях, якія выпускала Ніжагародская радыёлабараторыя. Сканструяваныя В. П. Валагдзіным і яго супрацоўнікамі ртутныя выпрамляльнікі неўзабаве сталі адным з асноўных крыніц сілкавання савецкіх лямпавых радыёстанцый.

Гл. таксама Тыратрон Тырыстар

Крыніцы

Літаратура

Бензарь В. К. Словарь-справочник по электротехнике, промышленной электронике и автоматике. — Мн.: Вышэйшая школа, 1985. — С. 54. — 176 с. — 20 000 экз.

Катэгорыя:Сілавая электроніка Катэгорыя:Электравакуумныя прыборы