Бе́раст у крыніцы пад назвай , Вяз малы, Вяз грабалісты, КарагачВяз. , Вяз ліставаты (Ulmus minor ці Ulmus foliacea) — лістападнае дрэва ці куст роду сямейства .
Батанічнае апісанне Дрэва вышынёй 10—30 (8—25) м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чаранках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод — крылатка.
Арэал і экалогія
Распаўсюджаны у Еўропе, Міжземнамор’і, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.
Святлолюбівая, засухаўстойлівая расліна. Поліморфны від. Лёгка ўтварае гібрыды з іншымі відамі роду.
Сінонімы
— Вяз ліставаты, вяз палявы, бераст, лём, вяз, ільмак
Выкарыстанне Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатная для замацавання схілаў. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнага дрэва ў садах і парках. Драўніна (асабліва наплывы) выкарыстоўваецца ў сталярнай справе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вязавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы