Барыс Аляксеевіч Бальшакоў () — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Муж Зоі Францаўны Бальшаковай.
Біяграфія Нарадзіўся 26 верасня 1910 года ў Архангельску.
У 1945—1950 гадах — трэнер Мінскага абласнога савета ФСТ «Дынама». Чэмпіён СССР па канькабежным спорце на дыстанцыях 500 м (1941, 1947), 1500 м (1948), па веласіпедным спорце ў групавой шашэйнай гонцы на 150 км (1947), у спрынтарскім мнагабор’і на трэку (1949). Пераможца і прызёр Міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Па яго ініцыятыве з 1947 года штогод праводзіцца аднадзённая веласіпедная гонка па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск (з 1950 года — гонка на прыз імя Бальшакова).
За сваю кар’еру толькі на чэмпіянатах СССР ён заваяваў 19 медалёў — два залатыя, 10 сярэбраных і сем бронзавыхБелорусская федерация велосипедного спорта — 1945—1960 гг. .
Загінуў 27 жніўня 1950 года падчас міжнародных спаборніцтваў у Туле ў парнай групавой гонцы на трэку ў 1950 годзе. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Літаратура Багушэвіч Ю., Садоўскі Я. Чэмпіён краіны — Мн., 1953
Беларуская ССР : карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981.
Катэгорыя:Велагоншчыкі Беларусі Катэгорыя:Канькабежцы Беларусі Катэгорыя:Велагоншчыкі СССР Катэгорыя:Канькабежцы СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР