Дыяфіз (ад — расці паміж) — цэнтральны аддзел (цела) трубчастай косці, размешчаны паміж эпіфізамі. Дыяфіз утвораны пераважна кампактным касцявым рэчывам, звычайна мае цыліндрычную або трохграневую форму. Рост дыяфіза ажыццяўляецца за кошт метаэпіфізарнай зоны — метафіза і храстковай эпіфізарнай пласцінкі.
У дыяфізе размешчаны костнамазгавы канал, запоўнены жоўтым касцявым мозгам (у дзяцей — чырвоным).
Паталогія Да захворванняў з паражэннем дыяфізу косці адносіцца саркома Юінга.
Апроч гэтага, дыяфіз могуць паражаць іншыя пухліны — лімфома і міелома, фіброзная дысплазія, энхандрома, адамантынома і астэоід-астэома.
Катэгорыя:Астэалогія