250px|thumb|А. Баначыч у «Пікавай даме»

Антон Пятровіч Баначыч (, паводле іншых звестак 13 (25 студзеня) 1978 годаМузыкальная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор. Под ред. Ю. В. Келдыша. 1973—1982. Боначич А. П. ці 19 (31) снежня 1880Этот день в истории 31 декабря , г. Жданаў — (ці 26 студзеня, а паводле Музычнай энцыклапедыі 23 студзеня), г. Мінск) — рускі і беларускі савецкі спявак (бас-барытон, пазней драматычны тэнар), кампазітар і педагог Боначич Антон Петрович // Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. —М., 2008. , стваральнік Мінскай Дзяржаўнай студыі оперы і балета, на базе якой з'явіўся Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі БеларусьНациональный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь .

Антон Баначыч уяўляе сабой адну з «залатых» старонак рускай музычнай культуры канца 19 — пачатку 20 стагоддзяў, калі ўся расійская культура, пабудаваная на базе еўрапейскай культуры, знаходзілася на самым піку свайго развіцця. Калі пачатку 19 стагоддзя мастацтва ў Расіі насаджаліся зверху імператарскай уладай, не скупіліся на ганарары запрошаным еўрапейскім майстрам, а «у артысты» набіраліся з прыгонных, то ў канцы таго ж 19 стагоддзя рускія артысты, музыканты, мастакі ўвайшлі ў эліту рускага грамадства. Гэта быў час росквіту рускай культуры, якая ўпэўнена адчувала сябе як частка агульнай еўрапейскай культурыАнтон Петрович Боначич .

Антон Баначыч — адзін з яркіх прадстаўнікоў рускай музычнай культуры, яго дзейнасць ахоплівала шырокія сферы музычнай культуры: ён і спявак, прычым вялізнага дыяпазону, які пачынаў як барытонАнтон Петрович Боначич; автор Е. Цодоков, а пасля тэнарБОНАЧИЧ Антон Петрович (Источник: Музыкальный энциклопедический словарь, 1990), і кампазітар, і рэжысёр, і педагог. І тым не менш яго імя апынулася не занадта вядома нашчадкам праз сто гадоў; ды і пра яго самога мала вядома: невядомыя дакладныя даты яго жыцця — розныя крыніцы называюць іх па-рознамуБоначич Антон Петрович // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с..

Біяграфія Вядома, што яго бацька — чарнагорац, маці — грачанка, але розныя крыніцы па-рознаму называюць дзейнасць яго бацькі: ці то лекар, ці то аўстрыйскі консулБРАТЬЯ НОБЕЛЬ, МАРИУПОЛЬ И ЭКОЛОГИЯ .

Вучоба Вучыўся ў нямецкім пансіёне і рускай класічнай гімназіі ў Рэвелі (цяпер Талін), затым атрымаў медыцынскую адукацыю.

Спевам навучаўся спачатку ў Харкаўскай музычнай школе (клас П. Ціханава). Затым паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю — ці то ў 1896, ці то ў 1898; але выкладчыкі вядомыя: клас спеваў , оперны клас І. І. Палечака, клас фартэпіяна і кампазіцыі М. Р. Салаўёва; скончыў Пецярбургскую кансерваторыю ў 1900 годзе, а можа быць — ў 1901.

Пачатак артыстычнай дзейнасці Яшчэ будучы студэнтам, пачаў артыстычную дзейнасць. Калі прыязджаў у Харкаў, выступаў там у трупе (барытонавыя партыі Князь Ялецкі — «Пікавая дама» П. Чайкоўскага, 1899; Дэман — «» А. Рубінштэйна, сезон 1900/1901).

У 1900 і ў 1903—1905 гадах А. Баначыч спяваў у Кіеве, вясной 1901 — у Казанска-Саратаўскім таварыстве пад кіраўніцтвам М. Барадая, пазней выступаў у Екацярынаславе, Тыфлісе (1902—1904), Саратаве (сезон 1903/04), Ніжнім Ноўгарадзе, Баку (лета 1903, 1912), Пецярбургу (1904, Новы летні тэатр «Алімпія», антрэпрыза Я. Кабанава і К. Якаўлева); у іншых гарадах.

У 1905 годзе Антон Баначыч быў прыняты ў маскоўскую імператарскую трупу, якая выступала ў асноўным на сцэне Вялікага тэатра.

Маскоўскі Вялікі тэатр На сцэне маскоўскага Вялікага тэатра А. Баначыч выканаў мноства партый.

Спявачка ў сваёй мемуарнай кнізе «Жизнь и сцена» успамінала пра А. Баначыча, што ён «быў таленавіты і вельмі музыкальны, з ім наогул было прыемна спяваць. Гэта быў цікавы Герман і цудоўны Вертэр»Н. В. Салина. Из воспоминаний «Жизнь и сцена».

Аднак і ў гэтыя гады працы ў імператарскай трупе артыст шмат супрацоўнічаў з прыватнымі трупамі, у тым ліку прыняў удзел у паездцы, арганізаванай А. А. Цэрэтэлі ў 1908 годзе ў Берліне, дзе з поспехам выканаў партыю Багдана Сабініна ў оперы «» М. Глінкі; шмат гастраляваў за мяжой: у Італіі (1909; Мілан, 1910), Францыі (1909), ЗША (1909—1912), Манака (Монтэ-Карла, 1911). Улетку 1911 выступаў у складзе прыватнай трупы ў Пецярбургу, у памяшканні Марыінскага тэатра, калі сама пецярбургская імператарская трупа знаходзілася на адпачынку.

Адначасова прымаў удзел і ў аперэтах, і ў канцэртах, асабліва праславіўся з выкананнем цыганскіх рамансаў пад уласны акампанемент на гітары. Гастраляваў у Германіі (Берлін, Новы каралеўскі оперны тэатр, 1908), Італіі (1909; Мілан, 1910), Францыі (1909), ЗША (1909—1912), Манака (Монтэ-Карла, 1911), Баку (1912)Пружанский А. М. Отечественные певцы. 1750—1917: Словарь. — Изд. 2-е испр. и доп., электронное. — М., 2008..

Запісваўся на пласцінкі. Са створаных 13 запісаў захаваліся толькі дзве, астатнія незаменнай згубленыя.

Акрамя таго, ён ужо даўно сам складаў музыку, і канцэрты давалі яму магчымасць выступаць з уласнымі творамі — песнямі і рамансамі. Сярод яго аўтарскіх музычных твораў: раманс «Ты помнишь ли, над морем мы сидели», напісаны для спявачкі , які яна неаднаразова выконвала; раманс «Ноч вясны» («Тихо спустилася ночь»); вальс для фартэпіяна «Стогн званоў Рэймскага сабора». У 1909 годзе А. Баначыч склаў свой самы вялікі музычны твор — аперэту «Востраў нявіннасці» (пра пастаноўкі гэтага твору звесткі адсутнічаюць).

Усё ж галоўным у творчасці А. Баначыча заставаўся вакал. Ён прапрацаваў у Вялікім тэатры да 1921, сустрэўшы на гэтай сцэне Кастрычніцкую рэвалюцыю, якая перамяніла цалкам статус Вялікага тэатра — ён перастаў быць часткай маскоўскай імператарскай трупы і перайшоў у ранг новага дзяржаўнага савецкага тэатра.

Апошнія гады У 1921—1922 гадах А. Баначыч, пакінуўшы Маскву, працаваў у Омскім дзяржаўным оперным тэатры: саліст, галоўны рэжысёр і кіраўнік оперы. Паводле Музычнай энцыклапедыі, ён пакінуў артыстычную дзейнасць, перастаўшы выступаць, у 1921 годзе і ўжо не мог быць салістам-спеваком, займаючыся выключна рэжысурай оперных спектакляў і педагогікай.

З 1923 года А. Баначыч займаўся педагагічнай дзейнасцю — спачатку ў Омску (1923, выкладчык музычнага тэхнікума), затым пераязджае ў Томск (1924, загадчык оперным класам музычнага вучылішча і адначасова загадчык оперы Сібпалітпрасвету).

У 1925—1928 ён працуе ў Саратаве: выкладчык, загадчык оперным класам музычнага вучылішча і адначасова рэжысёр і дырыжор арганізаванай ім опернай студыі пры губернскім судзе.

У 1928 пераехаў у Мінск. У 1928—1930 гг. ён кіраўнік класаў оперы, сольных спеваў і камернага ансамбля Беларускага музычнага тэхнікума; ў 1930 годзе была створана Дзяржаўная студыя оперы і балета, якую ўзначаліў Антон Баначыч, у 1930—1933 гг. ён — кіраўнік вакальнай групы Дзяржаўнай студыі оперы і балета; ў 1932 годзе А. Баначыч стварыў вакальную кафедру ў Мінскай кансерваторыі, у 1932—1933 — арганізатар і загадчык вакальнай кафедры Мінскай кансерваторыі, прафесар, з 1933 — кіраўнік Вялікага тэатра оперы і балета Беларускай ССР, створанага на базе студыі, якую ён узначальвае.

На гэтай апошняй пасадзе Антон Пятровіч Баначыч прабыў зусім нядоўга, ён памёр у 1933 годзе, але дакладную дату яго смерці крыніцы называюць па-рознаму.

Творчасць

Нягледзячы на сваю кампазітарскую, рэжысёрскую і педагагічную дзейнасць, больш за ўсё Антон Баначыч праславіўся як спявак, у першую чаргу артыст оперы.

А. М. Пружанскі пра А. Баначыча:

«валодаў шырокім па дыяпазону голасам са свабодным лёгкім верхнім рэгістрам (выдатна валодаў фальцэтам) і магутным па сіле гукам, яркім акцёрскім тэмпераментам. Рухомасць голасу ў верхнім рэгістры дазволіла Баначычу перайсці на тэнаровыя партыі»

так характарызаваў спевака:

«Голас яго па тэмбры не вылучаўся асаблівай прыгажосцю, але быў голасам „разумным“, гэта значыць умела адгукаўся на ўнутранае жыццё ладу мноствам тэмбравых фарбаў. Выдатны музыка, Баначыч выдатна валодаў рэчытатывам»

У рэпертуары А. Боначича было каля 100 партый, прычым зусім рознага дыяпазону, у тым ліку 42 барытонавыя, да якіх пасля 1905 ён, у апошнія гады сваёй творчасці спявак-тэнар, вяртаўся эпізадычна.

Асабліва спявак праславіўся ў партыі Германа ў оперы «Пікавая дама» П. Чайкоўскага, у якой выступаў на працягу 20 гадоў (зробленыя ім два запісы з гэтай партыі — усё, што захавалася з усёй творчасці гэтага знакамітага спевака).

Ролі ў тэатры Таміна — «Чароўная флейта» (Вялікі тэатр, 1889) Хазэ — «Кармэн» (Вялікі тэатр, 1898) Дон Жуан — «»(Вялікі тэатр, 1906) Грышка Куцярма — «» (Вялікі тэатр, 1908) Астролаг — «» (Вялікі тэатр, 1909)

Вядомыя вучні Ісідар Міхайлавіч Балоцін Ларыса Пампееўна Александроўская Міхаіл Іванавіч Дзянісаў Соф’я Юр’еўна Друкер Валяр'ян Валяр'янавіч Каліноўскі Рыта Веньямінаўна Млодак

Спасылкі

. А. Боначич. Ария Германа («Пиковая дама») . Ариозо Германа «Прости, небесное созданье» и Ария Германа «Что наша жизнь? — Игра» из оперы П. И. Чайковского «Пиковая дама» БОНАЧИЧ Антон Петрович Боначич Антон Петрович Антон Петрович Боначич

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Расіі