Актыналі́т — С. 63. (ад — прамень і λίθος — камень: «прамяністы камень») — пародаўтваральны мінерал групы амфіболаў класа сілікатаў. Назва звязана з тым, што ў мінерале мноства ігольчастых крышталёў і іх прамяністых агрэгатаў. Колер абумоўлены наяўнасцю жалеза.
Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі, утварае прызматычныя, ігольчатыя і воласападабныя крышталі. Колер ад светла-зялёнага да цёмна-зялёнага. Бляск шкляны, шаўкавісты, перламутравы. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2900—3300 кг/м³.
Тыповы метасаматычны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактавых скарнаў. Утварае шаставатыя ці блытана-кудзелістыя агрэгаты. Часта сустракаецца разам з гранатам, кварцам, талькам, эпідотам. Тонкавалакністы актыналіт эластычны і ўжываецца як напаўняльнік гумы для аўтапакрышак. Часам выкарыстоўваецца як аздабляльны камень.
Разнавіднасці: нефрыт, аміянт, амфібол-азбест', смарагдыт', ураліт', мангактыналіт', амазіт'.
Літаратура — С. 63. Petr Korbel, Milan Novák: Mineralien Enzyklopädie. Nebel Verlag GmbH, Eggolsheim 2002, ISBN 3-89555-076-0.
Спасылкі
Актыналіт у каталогу мінералаў Актыналіт на сайце «Усё пра геалогію» Характарыстыка актыналітавага шэрагу Актыналіт у базе мінералаў
Катэгорыя:Вырабныя камяні Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Актыналіт Актыналіт Актыналіт Катэгорыя:Пародаўтваральныя мінералы Катэгорыя:Гідравокіслы (мінералы)