Со́лан (у верхнім цячэнні — Казённая канава) — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Арэса (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 32 км. Пачынаецца за 4 км на паўночны захад ад вёскі Зялёная Дуброва, упадае ў Арэсу за 1,6 км на ад вёскі Баравікі. Працякае па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Плошча вадазбору 278 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Даліна ракі на большай частцы невыразная. Пойма адсутнічае ў верхнім цячэнні, у сярэднім і ніжнім — двухбаковая шырынёй 200—500 метраў. Рэчышча ад вытоку каналізаванае (на працягу 19,6 км), у астатняй частцы звілістае, шырынёй 5—10 м.

Асноўны прыток — рака Салянка.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь"

Катэгорыя:Рэкі Старадарожскага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы